Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эстэрына | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I прышоў кароль а Гаман на чэсьць да Естэры караліцы.
2 I сказаў кароль Естэры таксама й другога дня ў часе піцьця віна: «Што за просьба твая, караліца Естэр? тое дасца табе; і што за маленьне твае? аж да палукаралеўства яно будзе споўнена».
3 I адказала караліца Естэр, і сказала: «Калі я прыдбала ласку ў ваччу тваім, каролю, і калі каралю гэта зьлюб, дык хай будуць дараваны імне жыцьцё мае, подле жаданьня майго, і люд мой, на просьбу маю!
4 Бо праданы мы, я а люд мой, на вынішчэньне, забіцьцё а загубу. Калі б мы былі праданы за нявольнікаў а нявольніцы, я маўчэла б, хоць уцісканьнік не надгарадзіў бы шкоды каралю».
5 I адказаў кароль Агасвер, і сказаў караліцы Естэры: «Хто гэта такі, і йдзе тый, што важыўся ў сэрцу сваім зрабіць гэтак?»
6 I сказала Естэр: «Уцісканьнік а непрыяцель — гэты нягодны Гаман!» I Гаман спалохаўся караля а караліцы.
7 I кароль устаў у гневе сваім ад піцьця віна, і пайшоў у палацкі сад; Гаман жа застаўся маліць караліцу Естэр за жыцьцё свае, бо ён бачыў, што наканаваў яму кароль ліха.
8 Як кароль зьвярнуўся з палацкага саду да дому піцьця віна, Гаман быў прыпаўшы да ложку, на каторым была Естэр. I сказаў кароль: «Нават і сіліць караліцу хоча ў прытомнасьці маёй у доме!» Слова вышла з вуснаў караля, — і накрылі від Гаману!
9 I сказаў Гарбона, адзін ізь легчанцоў пры каралю: «Во й шыбеніца, каторую пастанавіў Гаман Мордэхаю, каторы казаў добрае праз караля, стаіць ля дому Гамановага, увышкі пяцьдзясят локцяў». I сказаў кароль: «Засіліце яго на ёй».
10 I засілілі Гамана на шыбеніцы, каторую ён прыгатаваў Мордэхаю. I гнеў каралёў уціхамірыўся.

Кніга Эстэрына, 7 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.