Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эзрына | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Гэта сынове краіны, што ўзышлі з палону, з тых, каторыя былі пераселеныя, каторых Невухаднецар, кароль Бабалёнскі, перасяліў да Бабілёну, і што зьвярнуліся да Ерузаліму а Юдэі, кажны да места свайго,
2 Каторыя прыпышлі із Зэрувавэлям, Ешуам, Негэмаю, Сэраяю, Рэелаяю, Мардохаём, Білшаном, Міспаром, Біґваём, Рэгумом, Ваанаю. Лік людзёў люду Ізраелявага:
3 Сыноў Парошавых дзьве тысячы сто семдзясят двух;
4 Сыноў Шэфаціных трыста семдзясят двух;
5 Сыноў Араговых сямсот семдзясят пяцёх;
6 Сыноў Пагаф-Моавовых, із сыноў Ешуі а Ёава, дзьве тысячы асьмісот двананцацёх;
7 Сыноў Еламовых тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох;
8 Сыноў Затуевых дзевяцьсот сорак пяцёх;
9 Сыноў Закаевых сямсот шасьцьдзясят;
10 Сыноў Ваневых шасьцьсот сорак двух;
11 Сыноў Бебаевых шасьцьсот дваццаць трох;
12 Сыноў Азґадовых тысяча дзьвесьце дваццаць двух;
13 Сыноў Адонікамовых шасьцьсот шасьцьдзясят шасьцёх;
14 Сыноў Біґваёвых дзьве тысячы пяцьдзясят шасьцёх;
15 Сыноў Адыновых чатырыста пяцьдзясят чатырох;
16 Сыноў Атэравых із Гэзэкі дзевяцьдзясят асьмёх;
17 Сыноў Бецаевых трыста дваццаць трох;
18 Сыноў Ёрыных сто двананцацёх;
19 Сыноў Гашумовых дзьвесьце дваццаць трох;
20 Сыноў Ґібаровых дзевяцьдзясят пяцёх;
21 Сыноў з Бэтлеему сто дваццаць трох;
22 Людзёў Нетофы пяцьдзясят шасьцёх;
23 Людзёў Анафофу сто дваццаць асьмёх;
24 Сыноў Азмавефу сорак двух;
25 Сыноў Кіраф-Ярыму, Кефіры а Беерофу сямсот сорак трох;
26 Сыноў Рамы а Ґевы шасьцьсот дваццаць адзін;
27 Людзёў Міхмасу сто дваццаць двух;
28 Людзёў Бэт-Элю а Аю дзьвесьце дваццаць трох;
29 Сыноў Нева пяцьдзясят двух;
30 Сыноў Маґбішу сто пяцьдзясят шасьцёх;
31 Сыноў Еламу другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох;
32 Сыноў Гарыму трыста дваццацёх:
33 Сыноў Лода, Гадыда а Она сямсот дваццаць пяцёх;
34 Сыноў Ерыхону трыст сорак пяцёх;
35 Сыноў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццацёх;
36 Сьвятароў: сыноў Едаіных, з дому Ешуінага, дзевяцьсот семдзят трох;
37 Сыноў Імеравых тысяча пяцьдзясят двух;
38 Сыноў Пашгуровых тысяча дзьвесьце пяцьдзясят сямёх;
39 Сыноў Гарымовых тысяча семнанцацёх;
40 Левітаў: сыноў Ешуіных а Кадмелявых, із сыноў Годавы, семдзясят чатырох;
41 Пяюноў: сыноў Асафовых сто дваццаць асьмёх;
42 Сыноў брамнікаў: сынове Шалумовы, сынове Атэравы, сынове Талмонавы, сынове Аккувовы, сынове Гатытыны, сынове Шоваёвы, — усіх трыццаць дзевяцёх.
43 Нефінеяў: сынове Цыжыны, сынове Гасуфовы, сынове Табаофавы,
44 Сынове Кіросавы, сынове Сяжыны, сынове Падонавы,
45 Сынове Лебановы, сынове Гаґавовы, сынове Аккувовы,
46 Сынове Гаґавовы, сынове Шамлаёвы, сынове Ганановы,
47 Сынове Ґіддэлявы, сынове Ґаґаровы, сынове Рэаіны,
48 Сынове Рэцынавы, сынове Некодзіны, сынове Ґазамовы,
49 Сынове Узіны, сынове Пасэаговы, сынове Бесаёвы,
50 Сынове Асьніны, сынове Меунімовы, сынове Нефісымовы,
51 Сынове Бакбуковы, сынове Гакуфовы, сынове Гаргуровы,
52 Сынове Бацуфовы, сынове Мегідзіны, сынове Гаршыны,
53 Сынове Баркосавы, сынове Сысэрыны, сынове Фемаговы,
54 Сынове Нецаговы, сынове Гатыфовы;
55 Сынове слугаў Салямонавых: сынове Сотаёвы, сынове Гасоферэфавы, сынове Перудавы,
56 Сынове Яаліны, сынове Дарконавы, сынове Гіддэлявы,
57 Сынове Шэфаціны, сынове Гатылавы, сынове Похерэф-Гаццэбаймовы, сынове Амовы, —
58 Нефінеяў а сыноў слугаў Салямонавых трыста дзевяцьдзясят двух.
59 I гэтыя, што вышлі з Тэлмелагу, Тэл-Гаршы, Херуву, Адану, Імеру, але не маглі паказаць дому айцоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраелю:
60 Сынове Дэлаіны, сынове Товіны, сынове Некодзіны, шасьцьсот пяцьдзясят двух.
61 І із сыноў сьвятарскіх: сынове Габаіны, сынове Гаккоцавы, сынове Варзыляёвы, што ўзяў жонку з дачок Варзыляя Ґілеадзяніна і пачаў звацца імям іхным.
62 Яны шукалі свайго запісу радаводнага, і не знайшоўся ён; і вылучаны ізь сьвятарства.
63 I Тыршава сказаў ім, каб яны ня елі найсьвятшых рэчаў, пакуль ня стане сьвятар із урымом а туммімом.
64 Усяе грамады разам сорак дзьве тысячы трыста шасьцьдзясят,
65 Апрача слугаў іхных а служэбак іхных, каторых сем тысячаў трыста трыццаць сем, і сярод іх дзьвесьце пяюноў і пяюльляў.
66 Коні іхных сямсот трыццаць шэсьць; мулаў іхных дзьвесьце сорак пяць;
67 Вярблюдоў іхных чатырыста трыццаць пяць; аслоў шэсьць тысячаў сямсот дваццаць.
68 І некатрыя з галоваў айцоў, як яны прышлі да дому Божага, каторы ў Ерузаліме, самахоць абракалі на дом Божы, каб пастанавіць яго на ягоным месцу.
69 Яны далі, подле магчымасьці свае, да скарбу работаў шасьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў хунтаў срэбра, і сто сьвятарскіх адзецьцяў.
70 Дык сьвятарове а Левітаве а зь люду а пяюны а брамнікі а нефінеі жылі ў местах сваіх, і ўвесь Ізраель у местах сваіх.

Кніга Эзрына, 2 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.