Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 да Цімоха, 4 Другі да Цімоха, 4 глава

1 Урочыста паручаю табе перад Богам а Хрыстом Ісусам, Каторы будзе судзіць жывых і мертвых у зьяўленьню Сваім і ў гаспадарстве Сваім:
2 Агалашай слова, будзь упорысты ўпару і вонках пары, вінуй, гань, захочуй із ўсёй цярплівосьцяй і навукаю.
3 Бо прыйдзе час, калі здаровае навукі ня сьцерпяць, але подле собскіх жадаў сваіх, маючы сьвярбячыя вушы, будуць набіраць сабе вучыцеляў;
4 І адвернуць вушы свае ад праўды, і зьвернуцца да байкаў.
5 Але ты будзь цьвярозы ў вусім, цярпі атугі, рабі работу евангелістага, паўні службу сваю.
6 Бо я ўжо выліваны, і пара адходу майго настала.
7 Я бег у добрых выперадках, бег скончыў, веру захаваў.
8 Адгэтуль карона справядлівасьці адкладзена імне, каторую дасьць імне Спадар, справядлівы Судзьдзя, таго дня; і не адно імне, але таксама ўсім, што ўлюбілі зьяўленьне Яго.
9 Сьпяшайся прыйсьці да мяне ўборзьдзе.
10 Бо Дзімас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў да Салуня, Крыськент да Ґаляты, Ціт да Далматы;
11 Адзін Лука з імною. Марку вазьмі й прывядзі із сабою, бо ён імне патрэбны да службы.
12 А Тыхіка я паслаў да Ефэсу.
13 Як пойдзеш, прынясі ахілім, каторы я пакінуў у Троадзе ў Карпы, і зьвіткі, асабліва скураныя.
14 Аляксандра катляр шмат ліха ўчыніў імне. Няхай яму Спадар адплаце подле ўчынкаў ягоных.
15 Сьцеражыся яго й ты, бо ён вельма працівіўся словам нашым.
16 У часе першае абароны мае нікога ня было з імною, але ўсі мяне пакінулі. Няхай ім не залічыцца гэта!
17 Але Спадар стаяў ля мяне і даў імне змогу, каб перазь мяне агалашэньне было поўна зроблена, і ўсі народы пачулі; і я быў вывальнены зь лявінае ляпы.
18 Выбаве мяне Спадар ад кажнага нягоднага ўчынку і захавае мяне да нябёснага гаспадарства Свайго. Яму слава на векі вякоў. Амін.
19 Паздаровай Прыску а Аквілу і дом Анісіфараў.
20 Ераст застаўся ў Корынце, а Трахіма я пакінуў у Мілеце хворага.
21 Пабарзьдзі прыйсьці да зімы. Здароваюць цябе Еўвул а Пуд а Лін а Кляўда а ўсі браты.
22 Спадар Ісус Хрыстос із духам тваім. Ласка з вамі. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другі да Цімоха, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.