1 Скуль бітвы й ходаньне памеж вас? ці ня стуль, ці не з раскошаў вашых, што б’юцца ў чаланох вашых?
2 Жадаеце — і ня маеце; забіваеце й завідуеце — і ня можаце дасягчы; ходаецеся й б’іцеся — і ня маеце, бо ня просіце;
3 Просіце, і не адзержуеце, бо просіце на ліха, каб ужыць у сваіх раскошах.
4 Чужаложнікі а чужаложніцы! ці ня ведаеце, што прыязьньства ізь сьветам ё непрыязьньства з Богам? Дык, хто хацеў бы быць прыяцелям сьвету, стаецца непрыяцелям Богу.
5 Ці вы думаеце, што Пісьмо кажа дарма: «Аж да завісьці жадае Дух, што ў нас жыхара»?
6 Але большую даець ласку ; затым і кажа: «Бог гордым працівіцца, і даець ласку пакорным».
7 Дык паддайцеся Богу; спраціўцеся дзявалу, і ўцячэць ад вас.
8 Дабліжчася да Бога, і дабліжыцца да вас; памыйце рукі, грэшнікі, і ачысьціце сэрцы, двудушныя;
9 Бядуйце й будзьце ў жалобе і плачча; няхай сьмех вашы абернецца ў жалобу, і радасьць — у смутак.
10 Укарыцеся перад Спадаром, і ўзьніме вас.
11 Ня гукайце адны на адных, браты: хто гукае на брата альбо судзе брата, гукае на Закон і судзе Закон; а калі ты судзіш Закон, ты не спаўняньнік Закону, але судзьдзя.
12 Адзін Правадаўца а Судзьдзя, Каторы можа спасьці й загубіць а ты хто, што судзіш бліжняга свайго?
13 Цяпер паслухайце вы, што кажаце: «Сядні або заўтра выправімся да такога а такога места, і пабудзем там год, і будзем таргаваць і зарабляць»;
14 Вы, каторыя ня ведаеце, што будзе заўтра, бо што такое жыцьцё вашае? пара, што зьяўляецца на малы час, а потым запраўды чэзьне.
15 Замест тога, каб вы казалі: «Калі зьлюб будзе Спадару, і жывы будзем, дык зробім гэта й гэна»,
16 Вы ж вяльмуецеся ў пысе сваёй: усялякае такое вяльмуваньне ё ліха.
17 Дык хто ўмее чыніць дабро, і ня чыне, таму грэх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Якава, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.