1 Гэтак Спадар Бог паказаў імне: і вось, Ён ухармаваў казельчыкі на пачатку росту атавы, і гля, атава была па касьбе каралеўскай.
2 І сталася, як яны скончылі есьці траву на зямлі, то я сказаў: «Спадару СПАДАРУ! даруй, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы».
3 Шкадаваўся СПАДАР гэтага: «Ня будзе гэтага», — сказаў СПАДАР.
4 Гэтак Спадар СПАДАР паказаў імне: і вось, Спадар СПАДАР гукаў ваяваць цяплом, і яно пажэрла вялікую глыбіню, і зьела тую часьць.
5 І сказаў я: «Спадару СПАДАРУ, спыні, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы»,
6 Шкадаваўся СПАДАР гэтага: «Ня будзе гэтага», — сказаў Спадар БОГ.
7 Гэтак Ён паказаў імне: і вось, Спадар стаяў на стацьцявой сьцяне і з праўдаю ў руццэ Сваёй.
8 І сказаў СПАДАР імне: «Што бачыш, Амосе?» І я сказаў: «Праўду». Тады сказаў Спадар: «Вось, павешу праўду сярод люду Свайго Ізраельскага: наперад ля іх не прайду.
9 І ўзвышшы Ісаковы спустошаны будуць, і сьвятыні Ізраелявы абураны будуць, і Я паўстану зь мячом на дом Еровоамоў».
10 І паслаў Амася, сьвятар бэтэльскі, да Еровоама, караля Ізраельскага, кажучы: «Амос змовіўся на цябе сярод дому Ізраелявага; ня можа зямля цярпець усіх словаў ягоных;
11 Бо гэтак Амос казаў: "Еровоам памрэць ад мяча, і Ізраель канечне будзе выведзены палоненікам ізь зямлі свае"».
12 І казаў Амася Амосу: «Відзеньніча, ідзі, уцякай сабе да зямлі Юдэйскае, і еж там хлеб, і там праракай
13 Але ў Бэт-Элю болей не праракай, бо ён сьвятыня каралёва й двор каралеўскі».
14 І адказаў Амос, і сказаў Амасі: «Не прарока я ані сын прарокаў я, але я стаднік і зьбіраю сыкоморы;
15 І ўзяў мяне СПАДАР з адзаду чарады авец, і СПАДАР сказаў імне: "Ідзі, праракай люду Майму, Ізраелю".
16 Дык цяпер слухай слова СПАДАРОВА: ты кажаш: "Не праракай праз Ізраеля й не кажы казаняў на дом Ісакоў".
17 За гэта гэтак кажа СПАДАР: "Жонка твая будзе бязуляю ў месьце, а сынове твае а дачкі твае паваляцца ад мяча, і зямля твая будзе падзелена меральным паварозам, і ты памрэш у сплюгаўленай зямлі, і Ізраель канечне пойдзе ў палон ізь зямлі свае"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Амоса, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.