1 І адказаў Еліфаз Феманянін, і сказаў:
2 «Калі паспробуем сказаць да цябе слова, — ці ня цяжка будзе табе? адылі, хто можа забараніць слова?
3 Вось, ты навучаў шмат каго, і кволыя рукі ты паддзержаваў,
4 Таго, што спатыкнуўся, падыймалі словы твае, і калені, што гнуліся, ты сіліў.
5 А цяпер дайшло да цябе, і ты скволеў; дакранулася да цябе, і ты ўзрушаешся.
6 Ці ня мае быць боязьнь твая даверам табе, надзеяю тваёю а пасьцівасьцяй дарогаў тваіх?
7 Успомні ж, хто тый нявінны, што загінуў бы, і йдзе справядлівыя былі выкаранены?
8 Як я бачыў, тыя, што аралі бяспраўе й сеялі нягоднасьць, жнуць тое самое,
9 Ад дзьмухненьня Божага гінуць і ад Духу гневу Ягонага чэзнуць.
10 Равеньне лява й голас лявіцы моўкнуць, і зубы левянят крышацца;
11 Стары леў гіне без здабытку, і дзеці лявіцы рассыпаюцца.
12 І вось, цікаючыся, прышло да мяне слова, і вуха мае прыняло штось ад яго.
13 Сярод думак праз ночныя відзені, як сон мора людзёў,
14 Агарнуў мяне жах а дрыгота, і шмат касьцей маіх зьлякаў.
15 І дух прайшоў над імною; дубка сталі валасы ў мяне.
16 Ён стаў, — але я ня мог пазнаць выгляду ягонага, — абраз быў перад ачыма маімі; цішыня, тады я пачуў голас:
17 "Ціж можа чалавек быць справядліўшы за Бога? ці можа мужчына быць чыстшы за тога, хто яго ўчыніў?
18 Нават слугам Ён сваім не давярае, і ў вангілах Сваіх Ён цяме заганы;
19 І пагатове жывучыя ў гліняных дамох, каторых под у парахне, каторыя крышацца, як ад молі.
20 З раньня да вечара яны раскладаюцца, і бяз увагі на іх на векі гінуць.
21 Ці не аддаляюць перавагу іхную ў іх? Паміраюць яны, ды бяз мудрасьці".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.