1 І адказаў Еліфаз Феманянін, і сказаў:
2 «Ціж можа чалавек быць карысны Богу? Пэўне мудры карысны сабе самому.
3 Што за прыемнасьць Усемагучаму, калі ты справядлівы, альбо ці ё карысьць, што ты дзяржыш дарогі свае беззаганнымі?
4 Ці із страху цябе Ён гане цябе і ўходзе на суд із табою?
5 Хіба нягоднасьць твая вялікая, і намяш канца бяспраўю твайму.
6 Ты браў заклады ад брата свайго ні зашта, і адзецьце ў голых ты здыймаў.
7 Усьмягламу не падаваў вады напіцца й галоднаму адмаўляў хлеба;
8 А чалавеку плячыстаму — яму зямля, і важны жывець на ёй.
9 Удовы ты адпушчаў з пустымі рукамі, і плячукі сіротаў мяжджуліў.
10 Затое сілы навокал цябе, і спалохае цябе жах неўспадзеўкі.
11 Або цемнь, што ты ня бачыш, і паводка пакрывае цябе.
12 Ці ня высака на нябёсах Бог? Бачыш найвышшыя гвезды, як яны высака!
13 Затым ты кажаш: "Што ведае Бог? можа Ён судзіць пераз глыбокую цемнь?
14 Таўстыя булакі закрываюць Яго, так што Ён ня бача, а ходзе па скляпеньню нябёсным".
15 Нягож ты дзяржышся вечнага гасьцінца, па каторым людзі несправядлівыя йшлі?
16 Яны былі адцяты без пары, іхны под падмыла рака,
17 Каторыя казалі Богу: "Адвярніся ад нас" і "Што можа Ўсемагучы зрабіць нам?"
18 А Ён паўніў дамы іхныя дабром. Але рада нягодных далёка ад мяне.
19 Бачылі справядлівыя й цешыліся, нявінны насьміхаўся зь іх:
20 "Ці не адцяты праціўнікі нашы, і пакіненае імі пажэрла цяпло?"
21 Пазнаёмся ж ізь Ім і будзеш у супакою, ад гэтага прыйдзе да цябе дабро.
22 Вазьмі ж із вуснаў Ягоных права і палажы словы Ягоныя ў сэрца свае.
23 Калі ты зьвернешся да Ўсемагучага, то будзеш збудаваны, калі аддаліш несправядлівасьць ад будану свайго.
24 І паложыш скарб у пыл і золата офірскае памеж скалаў цуркоў.
25 І будзе Ўсемагучы скарбам тваім і срэбрам дарагім табе;
26 Тады ты пацешышся ў Усемагучым і ўзьнімеш від свой да Бога.
27 Ты ўчыніш маленьне да Яго, і Ён пачуе цябе, і ты споўніш абятніцы свае.
28 Ты пастановіш пастаноў, і ён станецца, на дарогах тваіх зазіхціць сьвятло.
29 Як яны паніжацца, то Ты скажаш: "Узвышчася!" Паніклага ачыма Ён спасае.
30 Ён вывальняе нявіннага; Ты будзеш вывальнены чысьцінёю рук сваіх».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 22 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.