Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Ціта | 1 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Павел, раб Божы і Апостал Іісуса Хрыста дзе́ля веры абра́ных Божых і спазнання ісціны, якая прыводзіць да набожнасці,
2 у надзеі на жыццё вечнае, якое паабяца́ў праўдзівы ў слове Бог раней часоў адвечных,
3 а ў належны час явіў слова Сваё ў пропаведзі, даверанай мне па загаду Спасіцеля нашага, Бога, —
4 Ціту, сапраўднаму сыну па супольнай веры: благадаць, міласць і мір ад Бога Айца і Госпада Іісуса Хрыста, Спасіцеля нашага.
5 Дзеля таго я пакінуў цябе на Крыце, каб ты недакончанае завяршыў і паставіў па ўсіх гарадах прасвітараў, як я табе наказваў:
6 калі хто беззаганны, адной жонкі муж, дзяцей ма́е веруючых, якіх нельга абвінаваціць у распусце або непакорлівасці.
7 Бо епіскап павінен быць беззаганны як Божы домаўпраўнік, не сваявольны, не гняўлівы, не п’яніца, не задзірысты, не карыслівы,
8 а гасцінны, дабралюбівы, разва́жлівы, справядлівы, набожны, стры́маны,
9 павінен трымацца правільнага слова, адпаведнага вучэнню, каб ён быў здольны і настаўляць у здаровым вучэнні, і выкрываць тых, хто працівіцца.
10 Бо ёсць шмат і непакорлівых, пустасловаў і падманшчыкаў, асабліва з абрэзаных,
11 якіх трэба прымусіць замаўчаць: яны разбура́юць цэлыя сем’і, навучаючы дзеля гане́бнай кары́слівасці таму, чаму не належыць вучы́ць.
12 Сказаў жа нехта з іх, іх уласны вяшчун: «Крыця́не заўсёды лгуны, злыя звяры, пражэ́рлівыя гультаі».
13 Сведчанне гэтае праўдзівае. З гэтай прычыны выкрывай іх строга, каб яны былі здаровымі ў веры,
14 каб не зважа́лі на Іудзейскія байкі і ўстанаўленні людзей, якія адварочваюцца ад ісціны.
15 Для чыстых усё чыстае, для апаганеных жа і няверных няма нічога чыстага, бо апаганены і розум іх, і сумленне.
16 Яны сцвярджаюць, што знаюць Бога; а справамі сваімі адракаюцца, бу́дучы агíднымі і непакорлівымі і ні на якую добрую справу нязда́тнымі.

Да Ціта Пасланне святога Апостала Паўла, 1 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.