Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Ціта | 2 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 А ты гавары тое, што адпавядае здароваму вучэнню:
2 каб стары́я мужчыны былі цвярозымі, пава́жнымі, разважлівымі, здаровымі ў веры, у любові, у цярплівасці;
3 каб стары́я жанчыны таксама паводзілі сябе добрапрыстойна, не былі паклёпніцамі, не злоўжыва́лі віном, навуча́лі дабру,
4 каб настаўлялі маладзіц любіць мужоў, любіць дзяцей,
5 быць цнатлівымі, чыстымі, гаспадарлівымі, добрымі, пакорлівымі сваім мужам, каб слова Божае не зневажа́лася;
6 юнакоў таксама настаўляй быць разважлівымі.
7 Ва ўсім падавай сабою прыклад добрых спраў, у вучэнні — непару́шнасць, паважнасць, непашкоджанасць,
8 слова здаровае, бездакорнае, каб супраціўнік быў пасаромлены, не маючы сказаць пра нас нічога кепскага.
9 Рабоў настаўляй падпарадкоўвацца сваім гаспадарам, ва ўсім дагаджаць, не пярэчыць,
10 не красці, а праяўляць усю добрую вернасць, каб яны ва ўсім былі ўкра́саю вучэння Спасіцеля нашага Бога.
11 Бо з’явілася благадаць Божая, спасіцельная для ўсіх людзей,
12 якая навуча́е нас, каб мы, адмовіўшыся ад бязбожнасці і ад пажаднасцей свету гэтага, жылі ў гэтым ве́ку разва́жліва, пра́ведна і набо́жна,
13 чакаючы здзяйснення блажэннай надзеі і яўлення славы вялікага Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста,
14 Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас з палону ўсякага беззаконня і ачысціць для Сябе народ, які б нале́жаў выклю́чна Яму і быў руплівы ў добрых справах.
15 Гэта гавары, і настаўляй, і выкрывай з усёю ўладаю; няхай ніхто не пагарджае табою.

Да Ціта Пасланне святога Апостала Паўла, 2 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.