1 Ад гэтага дрыжыць сэрца маё, і яно зрушылася з месца свайго.
2 Слыхам слухайце гук голасу Ягонага і грымот, які выходзіць з вуснаў Ягоных.
3 Пад усім небам Ён пускае яго, і бляск Ягоны — аж да краю зямлі.
4 За ім грыміць голас, грыміць голас велічы Ягонай, і Ён не спыняе яго, пакуль ня будзе пачуты голас Яго.
5 Грыміць Бог голасам страшным Сваім, і чыніць рэчы вялікія і незразумелыя.
6 Ён гаворыць сьнегу: “Зыйдзі на зямлю”, залеве дажджовай: “Будзь залевай дажджу вялікага”.
7 Ён кладзе пячатку на руку кожнага чалавека, каб усе людзі ведалі справы Ягоныя.
8 І зьвер хаваецца ў логавішча і жыве ў пячоры сваёй.
9 З поўдня прыходзіць бура, а з поўначы — холад.
10 З подыху Божага зьяўляецца лёд, і паверхня вады ільдом сьціскаецца.
11 Вільгацьцю Ён напаўняе аблокі, і хмары разганяе сьвятлом Сваім.
12 І асьвятляе яно ўсё кругом паводле волі Ягонай, каб рабіць усё, што загадае Ён на абліччы сусьвету.
13 Ці то на пакараньне зямлі, ці то дзеля міласэрнасьці Ён наводзіць яго.
14 Прыхілі вуха да гэтага, Ёве, і стань, і паразважай пра цуды Божыя.
15 Ці ты ведаеш, як загадвае Бог, каб хмары Ягоныя заясьнелі сьвятлом?
16 Ці ведаеш ты, як падвешаны аблокі, і пра цуды Таго, Хто ў веданьні дасканалы?
17 Ці не награваецца адзеньне тваё, калі зямля супачывае ад ветру паўднёвага?
18 Ці ты з Ім расьцягнуў аблокі, моцныя, як люстэрка, адлітае [з мэталю]?
19 Навучы нас, што маем сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры ня можам прадставіць [справу нашую].
20 Хто раскажа Яму тое, што я прамаўляю? Ці скажа хто Яму, каб ня быць зьнішчаным?
21 І цяпер ня бачым мы сьвятла за хмарамі, але пройдзе вецер і разгоніць іх.
22 З поўначы прыходзіць [яснасьць] залатая, і вакол Бога — велічнасьць страшлівая.
23 Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.
24 Дзеля таго няхай баяцца Яго людзі, бо Ён не зважае на ўсіх мудрых сэрцам».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 37 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.