1 Староста — улюбёнаму Гаю, якога я люблю ў праўдзе.
2 Улюбёны! Малюся, каб ты быў здаровы і пасьпяховы ў-ва ўсім, як пасьпяховая душа твая.
3 Бо я вельмі ўзрадаваўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.
4 Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.
5 Улюбёны! Ты робіш вернае ў тым, што робіш для братоў і для чужынцаў,
6 якія засьведчылі перад царквою пра тваю любоў. Ты добра зробіш, правёўшы іх, як належыцца перад Богам,
7 бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, нічога ня ўзяўшы ад паганаў.
8 А мы павінны прыймаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.
9 Я пісаў царкве, але Дыятрэф, які любіць у іх быць першым, не прызнае нас.
10 Дзеля гэтага, калі я прыйду, нагадаю пра ўчынкі ягоныя, якія ён робіць, абмаўляючы нас злымі словамі; і не задавольваючыся гэтым, і сам не прызнае братоў, і тым, якія хочуць, забараняе, і выганяе з царквы.
11 Улюбёны! Не пераймай ліхое, але добрае. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць ліхое, ня бачыў Бога.
12 Пра Дэмэтрыя засьведчана ўсімі і самой праўдаю, і мы сьведчым, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае праўдзівае.
13 Шмат меў я пісаць, але не хачу пісаць табе атрамантам і трысьцінай,
14 а спадзяюся неўзабаве пабачыць цябе і гаварыць вуснамі ў вусны.
15 Супакой табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

3 Яна, 1 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Библия говорит сегодня
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Комментарии Баркли
  9. Серия комментариев МакАртура
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.