Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Салунян | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Цяпер жа, браты, просім вас прыходам Спадара нашага Ісуса Хрыста і зьберцям нашым да Яго.
2 Не сьпяшайцеся хістацца ў розуме сваім або трывожыцца ані ад духа, ані ад слова, ані ад лісту, бы ад нас, быццам дзень Хрыстоў настаець.
3 Няхай ніхто ня ізводзе вас ніякім парадкам, бо гэтага ня будзе, пакуль ня прыйдзе ўперад адступленьне і не аб'явіцца чалавек бяспраўя, сын загубы,
4 Што працівіцца й вывышаецца над усе, менаванае Богам, альбо годнае кланяньня, ажно ён сядзе ў доме Божым, прыдаючыся Богам.
5 Ці ня памятуеце, што, будучы яшчэ з вамі, я казаў вам гэта?
6 I цяпер вы ведаеце, што зьдзержуе аб'явіцца яму ў сваім часе.
7 Бо тайна бяспраўя ўжо дзее, адно там ё тый, хто цяпер узьдзержуе, пакуль ня будзе ён вонках асяродку.
8 I тады аб'явіцца бяспраўнік, каторага Спадар Ісус заб'ець духам вуснаў Сваіх і зьнішча зьяўленьням зыркага прыходу Свайго.
9 Таго, бяспраўніка прыход, подле дзеяньня шайтана, будзе з усёй сілаю а знакамі а чудосамі манлівымі
10 А з усёю несправядліваю ашукаю гінучых, бо не прынялі міласьці праўды, каб спасьціся.
11 I за гэта пашлець ім Бог дзеяньне абмылы, каб верылі мане,
12 Каб былі засуджаны ўсі, каторыя ня верылі праўдзе, але ўпадабалі несправядлівасьць.
13 Мы ж маем заўсёды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Спадаром браты, што Бог ад пачатку абраў вас да спасеньня ў пасьвячэньню Духа і ў веры праўды.
14 Да гэтага Ён пагукаў вас Дабравесьцяй нашай да дасягненьня славы Спадара нашага Ісуса Хрыста.
15 Дык, браты, стойце й дзяржыце паданьні, каторых вы навучаны або словам або лістам нашым.
16 Сам жа Спадар наш Ісус Хрыстос а Бог і Ацец наш, што ўмілаваў нас і даў вечную пацеху а добрую надзею ласкаю,
17 Хай пацеша сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кажным добрым учынку й слове.

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 2 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.