Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Захары | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І я абярнуўся, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і во лётаючы зьвітак.
2 І сказаў ён імне: «Што ты бачыш?» І я адказаў: «Бачу лётаючы зьвітак; удаўжкі ён дваццаць локцяў, і ўшыркі ён дзесяць локцяў».
3 Тады ён сказаў імне: «Гэта праклён, што выходзе на від усяе зямлі; бо кажны, што крадзець із гэтага, подле гэтага будзе адцяты, і кажны, што клінецца гэтым, подле гэтага будзе адцяты.
4 Я навяду яго, — агалашае СПАДАР войскаў, — і ён увыйдзе ў дом злодзея а ў дом таго, хто манліва прысягае імям Маім, і заначуе ў доме ягоным, і выгубе яго, і дзерва ягонае, і камяні ягоныя».
5 І выступіў Ангіл, што гутарыў з імною, і сказаў імне: «Узьнімі цяпер вочы свае й абач, што гэта, што выходзе»,
6 І я сказаў: «Што гэта?» і ён сказаў: «Гэта ефа выходзе»; і сказаў: «Гэта вока іх па ўсёй зямлі».
7 І во кавалак волава падняўся ды жонка, што пасярэдзіне ефы.
8 І сказаў ён: «Гэта нягоднасьць»; і кінуў яе ў ефу, і кінуў кавалак волава ў вадтуліну яе.
9 І ўзьняў я вочы свае, і глянуў, і вось, дзьве жонкі вышлі, і вецер быў у крылах іхных, і ў іх крылы — як крылы ў бусла; і паднялі яны ефу меж зямлі й неба.
10 І сказаў я Ангілу, што гутарыў з імною: «Куды яны нясуць гэтую ефу?»
11 І сказаў ён імне: «Станавіць ёй дом у зямлі Сэнаар, і яна будзе прыгатавана й пастаноўлена на сваім подзе».

Кніга прарокі Захары, 5 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.