Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Затрубіце ў трубу на Сыёне, крычыце на сьвятой гары Маёй, няхай дрыжаць усі жыхары зямлі, бо настаець дзень СПАДАРОЎ, ён блізка,
2 Дзень цямноты а цемрадзі, дзень булаку а туману: як ранічная сьвятліня, пашыраецца па горах люд вялікі а дужы, якому падобнага ня было ад веку дый просьле яго ня будзе ніколі ад пакаленьня аж да пакаленьня.
3 Перад Ім, цяпло жарэць, а за Ім полымя пале; зямля як сад Едэнскі перад Ім, а за Ім спустошаны сьцеп, і нават ніхто не ўцячэць ад Яго.
4 Выгляд іхны, як выгляд коні, і, як коньнікі, так яны пабягуць;
5 Як грукат цялежак на вярхох гор, яны паскачуць, як трэскат полымя цяпла, што жарэць жнеўнік, як люд дужы ладзіцца да бітвы.
6 Ад віду Ягонага будуць дрыжэць люды, усі віды зьбялелі.
7 Як дужасілы пабягуць яны, узьлезуць на сьцяну як воі, і кажны йдзець сваёю дарогаю, і ня ўзрушаць радоў сваіх.
8 Адзін аднаго ня цісьне, кажны йдзець сваёю сьцежкаю, і як падаюць на зброю, ня бываюць раненыя.
9 Бягуць туды-сюды па месьце, узлазяць на сьцяну, узыходзяць у дамы, будуць улазіць пераз вокны, як злодзей.
10 Перад Ім затрасецца зямля, нябёсы задрыжаць, сонца а месяц зацьмеюць, і гвезды страцяць зьзяньне сваё.
11 І СПАДАР выдасьць голас Свой перад войскам Сваім, бо табар Ягоны вельма вялікі, бо дужы, хто паўніць слова Ягонае, бо дзень СПАДАРОЎ вялікі а вельма страшны, і хто можа вытрываць гэта?
12 «Затым і цяпер, — агалашае СПАДАР, — навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім, постуючы, з плачам і ў жалобе.
13 І ірвіце сэрца вашае, а не адзецьці вашыя», і навярніцеся да СПАДАРА, Бога вашага, бо Ён ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу а вельмі міласэрны і шкадуецца ліха.
14 Хто ведае, ці не пашкадуецца Ён, і не пажалее, і не пакіне дабраславенства за Сабою, хлебнага аброку а ўзьліваньня СПАДАРУ, Богу вашаму?
15 Затрубіце ў трубу на Сыёне, пасьвяціце дзень посту і згукайце ўрочысты збор.
16 Зьбярыце люд, пасьвяціце збор, пазавіце старых, зьбярыце дзеці а сысуноў; хай выйдзе князь малады з палацу свайго і княгіня маладая з пад бальдахіму свайго.
17 Меж ґанку й аброчніку няхай плачуць сьвятарове, слугі Божыя, і няхай кажуць: «Ашчадзі люд Свой, СПАДАРУ, і ня дай спадку Свайго на паганьбеньне, каб народы ня мелі ўлады над ім; нашто маюць казаць меж людаў: “Ідзе Бог іх?”»
18 Тады будзе рупатлівы СПАДАР празь зямлю Сваю і зьмілуецца над людам Сваім.
19 Але, СПАДАР адказаў і сказаў люду Свайму: «Гля, Я пашлю вам збожжа а вінны сок а аліву, і вы насыціцеся імі, і наперад на паганьбеньне меж народаў не аддам вас.
20 І паўночнае войска здалю ад вас, і пражану яго да зямлі сухое а спустошанае, пярэдняе войска ягонае абернецца да ўсходняга мора, а задняе — да апошняга мора; і ўзыйдзе ад яго смурод, і гнільлё пойдзе ад яго, бо ён парабіў шмат».
21 Ня бойся, зямля, весяліся а цешся, бо СПАДАР зробе вялікае.
22 Ня бойцеся, палявая жывёла, бо ўрастуць пасьцьбішчы на сьцепе, бо дзервы дадуць плады свае, фіґа а віно выдадуць сілу сваю.
23 І вы, дзеці Сыёну, весяліцеся а цешчася ў СПАДАРУ, Богу вашым, бо Ён даў вам Наўчыцеля дзеля справядлівасьці, і ільлець на вас дождж, дождж раньні і дождж позны на пачатку.
24 І напоўняцца такі пшонкаю, і скляпы перапоўняцца вінным сокам а аліваю.
25 «І адплачу вам за гады, што ела шаранча, стрэлкі а мошкі а вусень — Маё вялікае войска, каторае Я паслаў сярод вас.
26 І будзеце есьці шмат, і здаволіцеся, і будзеце выхваляць імя СПАДАРА, Бога свайго, Каторы чудоўна абходзіцца з вамі, і люд мой ніколі не асарамаціцца.
27 І даведаецеся, што сярод Ізраеля Я, і Я СПАДАР, Бог ваш, і няма іншага, і люд Мой ніколі ня будзе асарамочаны.
28 І станецца просьле тога, што выльлю Дух Свой на кажнае цела, і будуць праракаць сынове вашыя а дачкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, дзяцюкі вашы будуць відзець відзені.
29 І таксама на слугаў а на служэбкі выльлю Дух Свой тых дзён.
30 І пакажу чудосы на нябёсах і на зямлі, кроў а цяпло а стаўпы дыму.
31 Сонца абернецца ў цемнь, а месяц — у кроў, перад тым, як настане дзень СПАДАРОЎ, вялікі а страшны.
32 І станецца, што кажны, хто будзе гукаць імя СПАДАРОВА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыёне а ў Ерузаліме будзе выбаўленьне, як СПАДАР сказаў, і ў вастачах, каторыя СПАДАР пагукае;

Кніга прарокі Ёеля, 2 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.