Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Казаньнік | 10 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Здохлыя мухі прычыняюць, што масьць аптакарская сьмярдзіць; так дарагая мудрасьць а чэсьць церпяць ад малое дурноты.
2 Сэрца мудрага на правым баку ў яго, але сэрца неразумнага на левым.
3 І ў дарозе, што неразумны ходзе, у яго не стаець мудрасьці, і кажнаму ён кажа, што ён дурань.
4 Як дух дзяржаўцы паўстане на цябе, не пакідай месца, бо паддаўкосьць сьцішае вялікія грахі.
5 Ё ліха, я бачыў пад сонцам, бы абмыла, што паходзе ад дзяржаўцы:
6 Дурноты становяць на вялікай вышыні, а багатыя сядзяць нізка.
7 Бачыў я слугаў на конях, а князёў ходзячых, як слугі, па зямлі.
8 Хто капае яму, тый уваліцца ў яе; і хто ломе плот, таго ўкусе гад.
9 Хто кратае камяні, можа падарвацца імі; хто сячэць дровы, тый бывае ў небясьпечнасьці ад іх.
10 Як зялеза ступіцца, а ён ня найстра ляза, гады мусіць натужыцца; але перавага мудрасьці прыгатаваць.
11 Як гад укусе без замаўляньня, тады ўжо няма карысьці замаўляньню.
12 Словы з вуснаў мудрага зычлівыя, а вусны неразумнага губяць яго ж:
13 Пачатак слоў з вуснаў ягоных — дурнота, і канец гаворкі ягонае — благі шал;
14 І дурны множа словы, дарма што чалавек ня можа сказаць, што будзе; і што будзе просьле яго, хто скажа яму?
15 Гарапашнасьць неразумных высіляе кажнага зь іх, бо ён ня ведае, як ісьці да места.
16 Бяда табе, зямля, калі кароль твой хлапец, і князі твае ядуць рана.
17 Дабраславёная зямля, калі кароль твой сын дабрароднага, і князі твае ядуць упару, каб пасіліцца, а ня дзеля п’янчаньня.
18 Ад ляноты валіцца столь, а калі апусьціць рукі, дык працячэць дом.
19 Дзеля радасьці спраўляюць чэсьці, і віно вяселе жыцьцё; а срэбра адказуе за ўсе.
20 Нават у думках сваіх ня кліні караля, і ў спальных пакоях сваіх не вайцяй багатага; бо птушка нябёсная можа перанесьці голас і крылатая — пераказаць слова.

Кніга Казаньнік, 10 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.