Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эзрына | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I праракалі прароцтвы празь Юдэяў, што ў Юдэі а ў Ерузаліме, Гаґей прарока а Захара Ідзянок, у імя Бога Ізраелявага.
2 Тады ўсталі Зэрувавэль Шэалфеленак а Ешуа Ёсадачонак і пачалі станавіць дом Божы ў Ерузаліме, і зь імі прарокі Божыя, памагаючы ім.
3 Таго часу прышоў да іх Фафнай, вайвода гэтага боку ракі, а Шэфар-Бознай а сяброве іхныя, і гэтак сказалі ім: «Хто даў вам дазвол станавіць дом гэты й дарабляць сьцены гэтыя?»
4 Тады мы сказалі ім імёны тых людзёў, каторыя становяць гэту будоўлю.
5 Але над старцамі Юдэйскімі было вока Бога іхнага, тыя не баранілі ім, пакуль справу не паслалі Дару, і пакуль ня прышоў рассудак у гэтай справе.
6 Во адпіс лісту, каторы паслаў Фафнай, вайводца на гэтым баку ракі, і Шэфар-Бознай ізь сябрамі сваімі — Афарсахеямі, каторыя за ракою, каралю Дару.
7 У лісьце, каторы яны паслалі яму, было напісана гэтак: «Дару каралю — супакой у вусім!
8 Хай будзе ведама каралю, што мы хадзілі да Юдэйскае краіны, да дому Бога вялікага; і становяць яго зь вялікіх камянёў, і дзерва ўкладаюць у сьцены; і работа іхная йдзець спорна і з дасьпехам у руках іхных.
9 Тады мы папыталіся ў старцоў тых і гэтак сказалі ім: “Хто даў вам дазвол станавіць дом гэты й сьцены гэтыя дарабляць?”
10 I звыш тога празь імёны іхныя мы папыталіся ў іх, наказаць табе й напісаць імёны тых людзёў, каторыя галоўныя ў іх.
11 I яны адказалі нам гэткімі словамі: “Мы — слугі Бога неба й зямлі, і становім дом, каторы быў пастаноўлены за шмат год да гэтага, і вялікі кароль у Ізраелю станавіў і скончыў яго.
12 А як бацькі нашыя загневалі Бога нябёснага Ён аддаў іх у рукý Невухаднецара, караля Бабілёнскага, Хальдэяніна; і дом гэты ён разбурыў, і люд перасяліў да Бабілёну.
13 Але першага году Кіра, караля Бабілёнскага, кароль Кір даў дазвол пастанавіць гэты дом Божы;
14 Дый судзьдзе дому Божага, залатое а срэбнае, каторае Невухаднецар выняў ізь сьвятыні ў Ерузаліме й завёз яго да сьвятыні Бабілёнскае, гэны Кір кароль выняў ізь сьвятыні Бабілёнскае, і яно было прывезена таму, наторага імя Шэмбацар, каторага ён прызначыў за вайводу,
15 I сказаў яму: ‘Вазьмі гэтае судзьдзе, пайдзі, завязі яго да сьвятыні, каторая ў Ерузаліме, і няхай дом Божы становіцца на сваім месцу’.
16 Тады прышоў тый самы Шэшбацар і палажыў под дому Божага, каторы ў Ерузаліме; адгэнуль аж дагэтуль ён будуецца і яшчэ ня скончаны”.
17 Дык калі гэта здасца каралю добрым, няхай пашукаюць у доме каралеўскіх скарбаў, там у Бабілёне, ці запраўды кароль Кір даў дазвол станавіць гэты дом Божы ў Ерузаліме; і каралеўскую волю праз гэта хай прышлюць нам».

Кніга Эзрына, 5 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.