1 Як Езра маліўся й як ён спавядаўся, плачучы а прыпадаючы перад домам Божым, зьберлася да яго з усёга Ізраеля вялізарная грамада мужчын а жанок а дзяцей, бо люд плачма плакаў.
2 I адказаў Шэханя Егіеленак із сыноў Еламовых, і сказаў Езру: «Мы ізрадзілі Бога свайго, што пабралі чужыя жанкі зь люду зямлі, але што да гэтага ё яшчэ надзея ў Ізраеля;
3 Дзеля гэтага ўчыніма цяпер змову з Богам нашым, адпусьціць усі жонкі і народжаных ізь іх, подле рады спадара майго і дрыжачых перад расказаньням Бога нашага, — і хай будзе подле Права!
4 Устань, бо гэта твая справа, і мы з табою: мацуйся а дзей!»
5 І ўстаў Езра, і абавязаў прысягаю князёў, сьвятароў а Левітаў а ўсяго Ізраеля, рабіць подле гэтага слова; і яны прысягнулі.
6 I ўстаў Езра ад дому Божага, і пайшоў да гасподы Ёгоганана Еляшывенка, і прышоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо ён быў у жалобе з прычыны ізрады пераселеных.
7 I абясьцілі ў Юдэі а ў Ерузаліме ўсім палоненікам, каб яны зьберліся да Ерузаліму;
8 А хто ня прыйдзе за тры дні, подле рассудку князёў а старцоў, уся маемасьць ягоная будзе аканавана, і сам ён адлучаны ад грамады пераселеных.
9 Тады ўсі мужчыны Юдэі а Ерузаліму зьберліся за тры дні да Ерузаліму. Гэта дзявятага месяца, дваццатага дня месяца. I ўвесь люд сядзеў на вуліцы дому Божага, дрыжачы з прычыны справы й ад вялікіх дажджоў.
10 I ўстаў Езра сьвятар, і сказаў ім: «Вы ізрадзілі, што жылі із жанкамі-чужаземкамі, каб павялічыць віну Ізраеля.
11 А цяпер спавядайцеся СПАДАРУ, Богу айцоў сваіх, і паўніце волю Ягоную: аддзяліцеся ад люду зямлі й ад чужых жанок».
12 I адказалі ўся грамада, і сказалі вялікім голасам: «Як ты сказаў, так мусім мы зрабіць!
13 Люд, адылі, чысьлены, і пара дажджлівая, і няма сілы стаяць вонках. Дый работа не аднаго дня й ня двух, бо шмат нас, што выступілі ў гэтай справе.
14 Няхай цяпер князі нашы стаяць за ўсю грамаду, і няхай усі тыя, што жылі із жанкамі-чужаземкамі ў нашых местах, прыйдуць на прызначаныя часы і зь імі старцы кажнага места і судзьдзі яго, пакуль палаючы гнеў Бога нашага не адвернецца ад нас у гэтай справе».
15 Адно Ёнафан Асагэленак а Ягзэя Фіквянок сталі над гэтай справаю, а Мешулам а Шавэфай Левіты памагалі ім.
16 I зрабілі гэтак палоненікі. I былі выдзелены Езра сьвятар ізь некатрымі галавамі айцоў, па дамох айцоў сваіх, усі гэтыя наймя. I селі першага дня дзясятага месяца скумаць справу,
17 I скончылі, першага дня першага месяца, з усімі мужчынамі, што ўзялі чужыя жанкі.
18 I знайшліся із сыноў сьвятарскіх, каторыя жылі із жанкамі-чужаземкамі, — із сыноў Ешуі Ёсадачонка а братоў ягоных: Маасэя, Елезэр, Ярыў а Ґедаля;
19 I яны далі рукі свае, што адпусьцяць жонкі свае, і, будучы вінныя, абраклі барана із стады за віну сваю;
20 I із сыноў Імеравых: Ганан а Зэвада;
21 I із сыноў Гарымовых: Маасея, Ільля, Шэмая, Егіель а Узя;
22 I із сыноў Пашгуровых: Елёенай, Маасэя, Ізмайла, Нефанэль, Ёзавад а Еласа;
23 I зь Левітаў: Ёзавад, Шымей а Келая, ён жа Келіта, Пефага, Юда а Елезэр;
24 I зь пяюноў: Еляшыў; і з брамнікаў: Шалум а Тэлем а Ур;
25 I з Ізраялян, — із сыноў Парошавых: Рама, Ізя, Малхія, Міямін, Елеазар, Малха а Веная;
26 I з сыноў Еламавых: Захара а Егіель а Аўд а Ірэмоф а Ільля;
27 I із сыноў Заффу: Елёенай, Еляшыў, Матфаня а Ірэмоф а Завад а Азыса;
28 I із сыноў Беваёвых: Ёгоганан, Гананя, Забвай а Афлай;
29 I із сыноў Ваніных: Мешулам, Малух а Адая, Яшуў а Шэал а Ерэмоф;
30 I із сыноў Пагаф-Моавовых: Адна а Хелал, Веная, Маасэя, Матфаня, Весалэль а Біннуй а Манас;
31 І із сыноў Гарымовых: Елезэр, Ішыя, Малхія, Шэмая, Сымон,
32 Венямін, Малух, Шэмара;
33 I із сыноў Гашумовых: Матфенай, Мафафа, Завад, Еліфелет, Ерэмай, Малас, Шымей;
34 I із сыноў Баневых: Маадай, Амрам а Уель,
35 Веная, Бедэя, Келугі,
36 Ваня, Мерэмоф, Еляшыў,
37 Матфаня, Матфенай а Яасу.
38 А Бань а Біннуй, Шымей,
39 А Шэлема а Нафан а Адая,
40 Махнадэбай, Шашай, Шарай,
41 Азарэль а Шэлемягу, Шэмара,
42 Шалум, Амара, Язэп;
43 Із сыноў Невавых: Еель, Матфіфа, Завад, Зэвіна, Яддай а Ёель, Веная.
44 Усі гэтыя пабралі жанкі-чужаземкі, а некатрыя зь іх мелі жонкі, з каторых мелі дзеці.
Кніга Эзрына, 10 глава