Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Летапісу | 25 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I аддзяліў Давід а вайсковыя вайводцы на службу сыноў Асафовых а Гэмановых а Ідуфуновых, каб яны праракалі на гусьлях, псалтырох а цымбалах. I быў лік работнікаў подле службы іх:
2 Із сыноў Асафовых: Заккур а Язэп а Нефаня а Ашарэла, сыны Асафовы, пад рукою Асафа, каторы праракаў пад рукою караля.
3 Ад Ідуфуна: сынове Ідуфуновы: Ґедаля а Цэры а Ісая. Гашава а Матыфа, шасьцёх пад рукою Ідуфуна, айца свайго, каторы праракаў на гусьлях на падзяку а хвалу СПАДАРУ.
4 Ад Гэмана: сынове Гэмановы: Букка, Маттаня, Узель, Шэвуель а Ерымоф, Гананя, Ганані, Еляфа, Ґідалты, Ромамты-Езэр, Ёшбекаша, Маллофі, Гофір, Магазёр.
5 Усі гэтыя сынове Гэмановы, відзеньніка каралёвага, і ў словах Божых на ўзвышэньне рогу. I даў Бог Гэману чатырнанцацёх сыноў і тры дачкі.
6 Усі яны пад рукамі айца свайго на пяцьцё ў доме СПАДАРОВЫМ із цымбаламі, псалтырамі а гарпамі да службы ў доме Божым, подле каралеўскае загады Асафу, Ідуфуну а Гэману.
7 I быў лік іх із братамі іхнымі, навучанымі пяяць перад СПАДАРОМ, усіх умеючых — дзьвесьце асьмідзясят асьмёх.
8 I кінулі яны на жэрабя праз радоўку служэньня, як малы, так вялікі, вучыцель і вучанік.
9 І пала першае жэрабя на Асафа Язэпу; на Ґедалю другое; ён а браты ягоныя а сынове ягоныя — двананцацёх;
10 Трэйцяе на Заккуру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
11 Чацьвертае Іцру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
12 Пятае Нефані; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
13 Шостае Букку; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
14 Сёмае Ешарэлі; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
15 Восьмае Ісаі; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
16 Дзявятае Маттфані; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
17 Дзясятае Шымею; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
18 Адзінанцатае Азарэлю; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
19 Двананцатае Гашаве; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
20 Трынанцатае Шуваелю; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
21 Чатырнанцатае Матыфе; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
22 Пятнанцатае Ерымофу; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
23 Шаснанцатае Ганані; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
24 Сямнанцатае Ёшбекашы; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
25 Асьмінанцатае Ганані; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
26 Дзевятнанцатае Маллофі; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
27 Дваццатае Еляфе; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
28 Дваццаць першае Гофіру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
29 Дваццаць другое Ґідалту; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
30 Дваццаць трэйцяе Магазёфу; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
31 Дваццаць чацьвертае Ромамты-Езэру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх.

Першая кніга Летапісу, 25 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.