Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Летапісу | 22 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сказаў Давід: «Во дом СПАДАРА Бога і во аброчнік да ўсепаленьняў Ізраеля».
2 I расказаў Давід зьберці чужаземцаў, што былі ў зямлі Ізраельскай, і пастанавіў камачосаў рэзаць часаныя камяні на будоўлю дому Божага.
3 I множасьць зялеза на гвазды да брамных варотаў а да вязяў прыгатаваў Давід, і медзі множасьць без вагі,
4 I кедравага дзерва бязь ліку, бо Сыдоняне а Тыране даставілі шмат кедравых дзерваў Давіду.
5 I сказаў Давід: «Салямон, сын мой, малады а кунежны, дом жа, што будзе пастаноўлены СПАДАРУ, мае быць найвялікшы, славутны а пазорны на ўсі землі: дык прыгатую гэта яму». I прыгатаваў Давід множасьнь перад сваёй сьмерцяй.
6 I гукнуў Салямона, сына свайго, і расказаў яму пастанавіць дом СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму.
7 I сказаў Давід Салямону: «Сыну мой, было ў сэрцу маім пастанавіць дом імені СПАДАРА, Бога свайго;
8 Але слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў вялікія войны: ты ня маеш пастанавіць дому імені Майму, бо разьліў шмат крыві на зямлі перад відам Маім.
9 Вось, у цябе народзіцца сын: ён будзе чалавек супакою; Я дам яму супакой ад усіх варагоў ягоных навокал; затым імя ягонае будзе Салямон. I мір а супакой дам Ізраелю за дзён ягоных.
10 Ён пастанове дом імені Майму, і ён будзе Імне сынам, а Я яму айцом, і ўмацую пасад каралеўства ягонага над Ізраелям на векі”.
11 Цяпер, сыну мой! хай буддзе СПАДАР із табою, і пашчасьце, і пастановіш дом СПАДАРУ, Богу свайму, як Ён казаў празь цябе;
12 Адно хай дасьць табе СПАДАР розум а кемнасьць і пастанове цябе над Ізраелям; і дзяржы права СПАДАРА, Бога свайго.
13 Тады табе будзе шчасьціць, калі будзеш старацца паўніць уставы а суды, катоторыя расказаў СПАДАР Масеям Ізраелю. Будзь дужы а адважны, ня бойся а не палохайся.
14 I гля, я ў нястачы сваёй прыгатаваў да дому СПАДАРОВАГА сто тысячаў таланяў золата і тысяча тысячаў таланяў срэбра, а медзі а зялезу няма вагі, бо іх множасьць; дзерва й каменьня я прыгатаваў; а ты яшчэ дадай да гэтага.
15 У цябе множасьць работнікаў: камаломаў, камачосаў а цесьляў а ўсялякага мудрыца ў вусіх работах;
16 Золату, срэбру а медзі а зялезу няма лічбы: устань і рабі; СПАДАР будзь із табою».
17 I расказаў Давід усім князём Ізраельскім памагаць Салямону, сыну ягонаму:
18 «Ці ня з вамі СПАДАР, Бог ваш, што даў вам супакой навокал? бо Ён аддаў у рукі мае жыхараў зямлі, і паддана зямля СПАДАРУ а люду Ягонаму.
19 Дык цяпер дайце сэрцы свае а душы свае на шуканьне СПАДАРА, Бога свайго. Устаньце й пастаноўце сьвятыню СПАДАРУ Богу, каб прынесьці скрыню змовы СПАДАРОВАЕ і сьвятое судзьдзе Божае да дому, што будзе стаўлены імені СПАДАРОВАМУ».

Першая кніга Летапісу, 22 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.