Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Летапісу | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 За год, у часе выхаду каралёў на вайну, вывеў Ёаў войскі, і спустошыў край сыноў Амонавых, і прышоў, і аблёг Раўву. Давід жа заставаўся ў Ерузаліме. Ёаў заваяваў Раўву і разбурыў яе.
2 I ўзяў Давід карону караля іхнага з галавы ягонае; і даведаўся, што яна важыла талань золата, і было на ёй дарагое каменьне; і была на галаве ў Давіда. I здабытку вельма шмат вынес ізь места.
3 А люд, што быў у ім, вывеў і парэзаў іх піламі, зялезнымі скарадамі а сякірамі. Гэтак зрабіў Давід із усімі местамі сыноў Амонавых; і зьвярнуўся Давід а ўвесь люд да Ерузаліму.
4 Просьле гэтага цягнулася вайна зь Пілішчанмі ў Ґезэру. Тады Сівехай Гушацянін забіў Сыпая, аднаго з патомкаў Рэфаімаў. I яны былі зваяваны.
5 I ўзноў была вайна зь Пілішчанмі. I забіў Елганан Яіронак Лагму, брата Ґоляфовага, Ґіфяніна, у каторага дзяржаньне дзіды было, як навой у ткачоў.
6 I была яшчэ вайна ў Ґафе. Там быў адзін чалавек вялікага складу, у каторага было па шэсьць палцаў, усяго двадцаць чатыры. I ён таксама быў з патомкаў Рэфаімаў.
7 Ён вярнуў на Ізраеля; і забіў яго Ёнафан, сын Шыма, брата Давідавага.
8 Гэта былі роджаныя з Рэфаімаў у Ґафе, і загінулі ад рукі Давіда і ад рукі служцоў ягоных.

Першая кніга Летапісу, 20 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.