Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Летапісу | 14 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I паслаў Гірам, кароль Тырскі, да Давіда паслоў, і кедравыя дзервы, і муляроў, і цесьляў, каб пастанавіць яму дом.
2 I даведаўся Давід, што СПАДАР зацьвердзіў яго за караля над Ізраелям, што высака ўзьнята каралеўства ягонае, дзеля люду ягонага Ізраеля;
3 I ўзяў Давід яшчэ жонкі ў Ерузаліме, і нарадзіў Давід яшчэ сыноў а дачкі.
4 I во ймёны тых, што радзіліся ў яго ў Ерузаліме: Шамуа а Шоваў, Нафан а Салямон
5 А Іўгар а Елішуа а Елпелет
6 А Ноґаг а Нефеґ а Яфа
7 А Елішама а Вееляда а Еліфелет.
8 I пачулі Пілішчане, што Давід памазаны за караля над усім Ізраелям, і ўзышлі ўсі Пілішчане шукаць Давіда. I Давід пачуў, і вышаў супроці іх.
9 I Пілішчане прышлі, і расьцягнуліся ў даліне Рэфаімаў.
10 I папытаўся Давід у Бога: «Ці ўзыйсьці імне супроці Пілішчан, і ці аддасі іх у рукі мае?» I сказаў яму СПАДАР: «Узыйдзі, і Я аддам іх у рукі твае».
11 I пайшлі яны да Ваал-Перацыму, і паразіў іх там Давід; і сказаў Давід: «Паразіў Бог варагоў маіх рукою маёю, як прорва вады». Затым і далі імя месца таго: Ваал-Перацым.
12 І пакінулі там Пілішчане багі свае, і расказаў Давід, і спалены яны цяплом.
13 I зьберліся йзноў Пілішчане, і расьцягнуліся па даліне.
14 I яшчэ папытаў Давід у Бога, і сказаў яму Бог: «Не хадзі за імі, адхініся ад іх і йдзі да іх з боку тутавых дзерваў;
15 I як пачуеш шастаньне бы сігоў на вярхох тутавых дзерваў, тады выйдзі да бітвы; бо вышаў Бог перад табою, каб паразіць табар Пілісцкі».
16 I зрабіў Давід, як расказаў яму Бог; і паразілі табар Пілісцкі, ад Ґівеона аж да Ґезэру.
17 I слава Давідава разышлася па ўсіх землях, і СПАДАР даў страх яго на ўсі народы.

Першая кніга Летапісу, 14 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.