1 Дык, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, пасьпяшайма да дасканаласьці, не кладучы ізноў падставы дзеля пакаяньня ад мёртвых дзе́л і ве́ры ў Бога,
2 навукі аб хрышчэньнях, і аб ускладаньні рук, і аб уваскрасе́ньні мёртвых, і аб судзе́ ве́чным.
3 І зробім гэтае, калі Бог дазволіць.
4 Бо немагчыма тых, што раз былі прасьве́чаны, і паспробавалі дару нябе́снага, і сталіся супольнікамі Духа Сьвятога,
5 і пакаштавалі добрага слова Божага і сілаў будучага ве́ку
6 ды адпалі, — ізноў абнаўляць ка́яньнем, калі яны йзноў раскрыжоўваюць у сабе́ Сына Божага і зьдзе́куюцца над Ім.
7 Бо зямля, якая п’е́ дождж, што часта зыходзе на яе́, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто са́дзіць яе́, — дастае́ багаслаўле́ньне ад Бога;
8 тая-ж, што прыносіць це́рні й пустазе́льле, нікчэмная і блізкая да праклёну: кане́ц яе́ — на спале́ньне.
9 Мы-ж спадзяе́мся ад вас, умілаваныя, ле́пшага і маючага збаўленьне, хаця й гаворым гэтак.
10 Бо Бог не несправядлівы, каб забыўся аб дзе́ле вашым і працы любві, якую вы выявілі дзеля іме́ньня Яго, калі служылі і служыце сьвятым.
11 Хочам жа, каб кожны з вас выяўляў такую-ж рупнасьць аб цьвёрдую надзе́ю даканца;
12 каб ня стацца вам лянівымі, але насьлядава́ць тых, што ве́раю і доўгацярплівасьцяй бяруць у спадчыну абяцаньне.
13 Бо Бог, прыракаючы Аўрааму, ня маючы клясьціся нікім вышэйшым, кляўся Самым Сабою,
14 кажучы: Запраўдным багаслаўле́ньнем пабагаслаўлю́ цябе́ і, памнажаючы, памножу цябе́ (Быцьцё 22:17).
15 Дык вось (Аўраам), як доўгацярплівы, атрымаў абяцанае.
16 Бо людзі клянуцца вышэйшым, і кожнае спрэчкі між імі кане́ц на сцьвярджэньне — прысяга.
17 Дзеля гэтага й Бог, хочучы бале́й паказаці насьле́днікам прырачэньня нязьме́ннасьць волі Свае́й, ужыў прысягу,
18 каб у дзьвёх нязьме́нных рэчах, у якіх для Бога зманіць немагчыма, ме́лі крэпкае пацяшэньне, прыбе́гшы ўзяці надзе́ю, што перад намі ляжыць,
19 якую ма́ем, як я́кар душы, бясьпе́чную, пэўную, і ўваходзіць яна ў самае нутраное за заслону,
20 куды, як наш папярэднік, увайшоў Ісус, стаўшыся Архірэем наве́к паводле уставу Мэльхісэдэкавага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Жыдоў, 6 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.