Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 Пётры, 1 Другое Пётры, 1 глава

1 Сымон Пётра, слуга і апостал Ісуса Хрыста, — да тых, што прынялі з намі роўна дарагую ве́ру па праўдзе Бога нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста:
2 ласка і мір вам няхай памножыцца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.
3 Як Божаю сілай Яго даравана нам усё патрэбнае дзеля жыцьця й пабожнасьці, праз пазнаньне Паклікаўшага нас славаю і цнато́ю,
4 якімі дараваны нам найвялікшыя і дарагія абяцаньні, каб праз іх сталіся вы ўдзе́льнікамі Божае прыроды, ухіліўшыся ад тле́ньня ў пажаданьні, што ў сьве́це,
5 дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсё стараньне, пакажыце ў ве́ры вашай цнату́, у цнаце́-ж — розум,
6 у розуме — стрыманасьць, у стрыманасьці цярплівасьць, у цярплівасьці — пабожнасьць,
7 у пабожнасьці — браталюбства, а ў браталюбстве — любоў.
8 Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажацца будзе, дык вы не астанецёся бязьдзе́йнымі і бяз плоду ў пазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста;
9 у кім жа няма гэтага, той сьляпы, нявісны, забыўся аб ачышчэньні ранейшых грахоў сваіх.
10 Дзеля гэтага, браты, бале́й і бале́й старайцеся рабіць цьвёрдым вашае прызваньне й выбраньне: гэтак робячы, ніколі не спаткнецёся,
11 бо гэтак адчыніцца вам вольны ўваход у ве́чнае царства Госпада нашага і збавіцеля Ісуса Хрыста.
12 Дзеля гэтага я ніколі не перастану напамінаць вам аб гэтым, хоць вы й ве́даеце гэта, і ўмацованы ў гэтай праўдзе.
13 Справядлівым жа лічу, пакуль знаходжуся ў гэтай будыніне, пабуджаць вас напамінаньнем,
14 ве́даючы, што хутка пакіну гэту маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне́ адкрыў.
15 Буду-ж старацца, каб вы і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтыя рэчы.
16 Бо мы абвясьцілі вам сілу й прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста, не за міфамі йдучы, але быўшы вачавідцамі ве́лічы Яго.
17 Бо Ён прыняў ад Бога Айца чэсьць і славу, калі ад вялізарнае славы зыйшоў да Яго гэтакі голас: Гэты ёсьць Сын Мой Улю́блены, Якому спагадаю.
18 І гэты голас, як зыходзіў з не́ба, мы чулі, быўшы з Ім на сьвятой гарэ.
19 Дый маем найпэўне́йшае слова прарочае; і вы добра робіце, што зварочваецеся да яго, як да сьве́тача, што сьве́ціць у цёмным ме́сцы, пакуль не разаднее і ня ўзыдзе дзяньніца ў сэрцах вашых,
20 ве́даючы перадусім, што ніякае прароцтва ў пісаньні ня дзе́ецца сваім уласным разьвязаньнем.
21 Бо ніколі прароцтва ня выказвалася воляй чалаве́чай, але выказвалі яго сьвятыя людзі Божыя, ве́дзеныя Духам сьвятым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое Пётры, 1 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.