Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да жыдоў, 6 Да жыдоў, 6 глава

1 Таму, мінуўшы пачатак вучэньня Хрыстовага, будзем ісьці да дасканаласьці, ня кладучы ізноў асновы для пакаяньня ў мёртвых учынках і (для) веры ў Бога,
2 (для) вучэньня аб хрышчэньнях, аб ускладаньні рук, аб уваскрасеньні мёртвых і аб судзе вечным.
3 Зробім і гэтае, калі Бог дазволіць.
4 Таму што нямагчыма тых, што былí аднойчы асьвечаныя, паспыталі дару нябеснага і сталі саўдзельнікамі Духа Сьвятога,
5 і паспыталі добрага Слова Божага і сілаў будучага веку,
6 але адпаўшых, ізноў абнаўляць пакаяньнем, якія ізноў раскрыжоўваюць у сабе Сына Божага і прылюдна ганьбуюць Яго.
7 Бо зямля, якая (са збыткам) напілася ад дажджу, які на яе часта ідзе́, і якая росьціць злак, карысны для тых, для каторых яна і абрабляецца, дастае багаславеньне ад Бога;
8 а якая росьціць цярніну і чартапалох — няпрыдатная і блізкая да пракляцьця, канец якой — спаленьне.
9 Мы ж упэўнены адносна вас, любасныя, што вы ёсьць у значна лепшым стане і трымаецеся збаўленьня, хоць і гаворым гэтак.
10 Таму што ня няверны Бог, каб забыць дзею вашую і працу любові, якую вы выявілі ў імя Ягонае, паслужыўшы і служачы сьвятым.
11 Жадаем жа, каб кожны з вас выявіў рупнасьць і поўную ўпэўненасьць у надзеі да канца.
12 Каб вы ня разгультаіліся, але сталі насьлядоўцамі тым, якія праз веру і доўгацярплівасьць спадкуюць абяцаньні.
13 Бо Бог, даўшы абяцаньні Абрагаму, калі ня меў нікога вышэйшага (за Сябе), каб (ім) прысягнуць, прысягнуў Самім Сабой,
14 кажучы: «Праўду, праўду кажу, багаслаўляючы багаслаўлю цябе і памнажаючы памножу цябе».
15 І такім чынам, (Абрагам) доўгаперацярпеўшы, атрымаў абяцаньне.
16 А людзі прысягаюцца вышэйшым, і ўсякая іхная спрэчка заканчываецца прысягай на сцьвярджэньне.
17 Таму і Бог, хочучы больш пераканаўча паказаць спадкаемцам абяцаньня нязьменнасьць Сваёй волі, скарыстаўся прысягай,
18 каб у двух нязьменных рэчах у якіх нямагчыма, каб Бог сказаў няпраўду, і мы, збаўленыя, мелі надзейнае суцяшэньне, і маглі ўхапіцца за надзею, якая ляжыць перад намі,
19 якую маем як якар для душы, моцны і надзейны, і якая ўваходзіць у ўнутранае, за заслону,
20 куды папярэднікам за нас увайшоў Ісус, зрабіўшыся Архірэем паводля чыну Мельхісэдэка на вякі вякоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да жыдоў, 6 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.