Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Філіпянаў, 1 Да Філіпянаў, 1 глава

1 Паўла і Цімахве́й, слугі Ісуса Хрыста, — усім сьвятым у Хрысьце́ Ісусе, што ў Філіпах, з япіскапамі і дыяканамі:
2 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне аб вас,
4 (заўсёды ў кожнай малітве мае́й за ўсіх вас молячыся з радасьцяй,)
5 за вашае ўчасьце ў дабраве́шчаньні ад пе́ршага дня аж дагэтуль,
6 перакананы ў тым, што той, хто пачаў у вас добрае дзе́ла, будзе завяршаць ажно па дзе́нь Ісуса Хрыста,
7 як і справядліва мне́ думаць аб усіх вас, бо я ма́ю вас у сэрцы, у путах маіх і ў абароне і ўмацаваньні Эвангельля, вас, якія ўсе́ — супольнікі маі ў ласцы.
8 Бо Бог мне́ сьве́дка, што я люблю вас у любві Ісуса Хрыста;
9 і малюся аб тое, каб любоў вашая яшчэ бале́й і бале́й узрастала ў пазнаньні і ўсякім пачуцьці,
10 каб пазнаць вам ле́пшае, каб вы былі чыстымі і неспаткнуўшыміся ў дзе́нь Хрыстовы,
11 напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу й пахвалу Божую.
12 Хачу, браты, каб вы ведалі, што тое, што са мной (сталася), служыла бале́й на пасьпе́х Эвангельля,
13 бо путы маі ў Хрысьце́ сталіся вядомымі ўсе́й прэторыі і ўсім іншым,
14 і большая частка братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ бале́й адважыліся бяз страху апавядаць Слова.
15 А некаторыя праз зайздрасьць і перакорлівасьць, іншыя-ж з добрай думкай абвяшчаюць Хрыста:
16 тыя, што праз непакорлівасьць, абвяшчаюць Хрыста ня чыста, думаючы дадаць гора путам маім;
17 тыя-ж, што з любві, ве́даючы, што дзеля абароны Эвангельля ляжу.
18 Дык што? Так, ці сяк, дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца, і я з гэтага це́шуся і буду це́шыцца,
19 бо я ве́даю, што гэта паслужыць мне́ на збаўле́ньне праз вашу малітву, з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,
20 водле спадзяваньня і надзе́і мае́й, што я ні ў чым ня буду асаромлены, а з усе́нькай адвагай, як заўсёды, гэтак і цяпе́р, узьвялічаны будзе Хрыстос у це́ле маім, ці то жыцьцём, ці сьме́рцяй.
21 Бо для мяне́ жыцьцё — Хрыстос, і сьме́рць — набытак.
22 А як жыцьцё водле це́ла — гэта мне́ плод дзе́ла, дык і ня ве́даю, што выбраць.
23 Цягне тое і другое: ма́ю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, бо гэта шмат ле́пшае,
24 але аставацца ў це́ле патрабне́й дзеля вас.
25 І я напэўна ве́даю, што астануся і перабуду з усімі вамі на вашу карысьць і радасьць ве́ры,
26 каб пахвала вашая ў Хрысьце́ Ісусе павялічылася праз мяне́ пры маім паўторным да вас прыходзе.
27 Толькі жыве́це дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне́, ці прыду і ўгле́джу вас, ці ня прыду, чуць аб вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за ве́ру Эвангельскую
28 і ані не палохаючыся супраціўнікаў; гэтае для іх ёсьць знак пагібелі, а для вас — збаўле́ньня, і яно ад Бога;
29 бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі ве́рыць у Яго, але і мучыцца за Яго,
30 вядучы тую-ж барацьбу, якую вы бачылі ў-ва мне́ і цяпе́р чуеце аба мне́.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Філіпянаў, 1 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.