Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 Іоана, 1 Другое Іоана, 1 глава

1 Старшы — выбра́най пані і дзе́цям яе́, каторых я запраўды люблю, (і ня толькі я, але і ўсе́, што праўду пазналі),
2 дзе́ля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі наве́кі,
3 няхай будзе з вамі ласка, зьмілаваньне, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любві!
4 Я дужа ўце́шыўся, што знайшоў сярод дзяце́й тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца.
5 І сягоньня прашу цябе́, пані, не як новую запаведзь пішучы табе́, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.
6 І тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яе́ хадзілі.
7 Бо многа зводнікаў увайшло ў сьве́т, якія не вызнаваюць Ісуса Хрыста, што ў це́ле прыйшоў: гэткі чалаве́к ёсьць зводнік і антыхрыст.
8 Глядзе́це за сабою, каб нам ня згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.
9 Кожын, хто пераступае навуку Хрыстовую і не прабывае ў ёй, ня мае Бога; хто-ж прабывае ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.
10 Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтае навукі, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;
11 бо хто вітае яго, той прымае ўдзе́л у благіх учынках яго.
12 Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на папе́ры ды чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая была поўная.
13 Вітаюць цябе́ дзе́ці сястры твае́ выбра́нае. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое Іоана, 1 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.