Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Эфэсян, 5 Да Эфэсян, 5 глава

1 Дык будзьце перайманьнікамі Бога, як мілаваныя дзеці;
2 І хадзіце ў міласьці, як і Хрыстос мілаваў нас і выдаў Сябе за нас, дар а аброк Богу на прыемны пах.
3 А бязулства а ўсялякая нечысьціня або жада няхай ня будуць нават менаваны памеж вас, як лець сьвятым.
4 І брыда, і дурная гаворка альбо шкелі, усе нягожае, але валей дзякаваньне;
5 Бо ведаеце, што ніякі бязуля, альбо нячысты, альбо прагавіты, каторы балвахвал, ня будзе мець спадку ў гаспадарстве Хрыста а Бога.
6 Няхай ніхто не ашукуе вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзе гнеў Божы на сыноў непаслухменства ;
7 Дык ня будзьце сябрамі іхнымі.
8 Бо вы былі калісь цямнота, а цяпер — сьвятліня ў Спадару: хадзіце, як дзеці сьвятліні
9 (бо плод сьвятліні ў кажнай дабрыні а справядлівасьці а праўдзе),
10 Прабуючы, што падабае Спадар.
11 І ня майце ўчасьця зь бясплоднымі ўчынкамі цямноты, але валей ганьце.
12 Бо праз тое, што яны робяць патай, сорамна й гукаць.
13 Усеж, упіканае сьвятлінёю, робіцца яўным; бо ўсе, што робіцца яўным, сьвятліня ё;
14 Затым кажа: «Устань сьпячы, і ўскрэсьні зь мертвых, і асьвеце цябе Хрыстос».
15 Дык бачча, як вам хадзіць асьцярожна, не як нямудрым, але як мудрым,
16 Важачы час, бо дні благія.
17 Затым ня будзьце дурныя, але разумеючыя, што ё воля Спадарова.
18 І ня ўпівайцеся віном, у каторым бязулства, але поўніцеся Духам,
19 Размаўляючы мяжсобку псальмамі а гімнамі а песьнямі духоўнымі, пяючы а напяваючы сэрцам сваім Спадару,
20 Дзякуючы заўсёды за ўсё Богу а Айцу, у імя Спадара нашага Ісуса Хрыста.
21 Паддаючыся адзін аднаму ў страху Хрыстовым.
22 Жонкі, паддавайцеся мужом сваім, як Спадару,
23 Бо муж ё галава жонцы, як і Хрыстос галава Царкве, Ён Спас цела;
24 Але як Царква паддана Хрысту, так і жонкі мужом сваім у ўсім.
25 Мужы, любіце жонкі свае, як і Хрыстос любіў Царкву і аддаўся за яе,
26 Каб усьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове;
27 Каб пастанавіць яе Сабе славутаю Царквою, плямы ня маючай, маршчака альбо чаго-колечы такога, але каб была сьвятой а беззаганнай.
28 Ды так маюць мужы любіць жонкі свае, як собскае цела свае: хто любе жонку сваю, любе самога сябе.
29 Бо ніхто ня мае ў ненавісьці собскага цела свайго, але жыве а кукобе, як і Хрыстос Царкву;
30 Бо мы чаланы цела Ягонага, ад цела Ягонага і ад косьцяў Ягоных.
31 Затым хай «пакіне чалавек айца свайго і маці сваю і прыліпне да жонкі свае, і будуць двое адно цела».
32 Тайна гэта вялікая, але я кажу ўзглядам Хрыста і ўзглядам Царквы.
33 Вось жа, кажны з вас няхай любе жонку сваю, як самога сябе; жонка ж хай баіцца мужа.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Эфэсян, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.