Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Рымлян | 10 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Браты́! жада́нне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраільця́н — каб яны спасліся.
2 Бо я све́дчу ім, што яны ма́юць руплíвасць да Бога, аднак не па розуму.
3 Бо, не разуме́ючы Божай пра́веднасці і намага́ючыся сцве́рдзіць сваю пра́веднасць, яны не скары́ліся пра́веднасці Божай;
4 таму што завяршэ́нне закона — Хрыстос, дзеля пра́веднасці кожнага ве́руючага.
5 бо Маісей піша аб пра́веднасці, якая паводле закону: «чалавек, які вы́канаў гэта, жывы́ будзе праз гэта».
6 А пра́веднасць, якая паводле веры, гаво́рыць так: «не кажы́ ў сэ́рцы сваім: хто ўзы́дзе на неба?» — для таго, каб Хрыста́ зве́сці ўніз;
7 альбо: «хто сы́дзе ў бе́здань?» — для таго, каб Хрыста́ з мёртвых узве́сці.
8 А што гаво́рыць Піса́нне?е́ — «Блізка да цябе слова, яно ў ву́снах тваіх і ў сэ́рцы тваім», — гэта значыць сло́ва веры, якое мы прапаве́дуем.
9 Бо калі ву́снамі тваімі ты будзеш вызнава́ць Іісуса Госпадам і ве́раваць сэ́рцам тваім, што Бог уваскрасіў яго з мёртвых, то спасёны будзеш,
10 таму што сэ́рцам ве́руюць дзе́ля пра́веднасці, а ву́снамі вызнаю́ць дзе́ля спасе́ння.
11 Бо Пісанне кажа: «кожны, хто веруе ў Яго, не будзе пасаро́млены».
12 Тут няма ро́зніцы паміж Іудзеем і Элінам, таму што адзін Гасподзь для ўсіх, шчо́дры да ўсіх, хто прызыва́е Яго».
13 Бо «кожны, хто прызаве́ імя́ Гасподняе, спасёны будзе».
14 Але як яны будуць прызыва́ць Таго, у Каго не ўве́равалі? Як будуць ве́раваць у Таго, пра Каго не чулі? Як пачу́юць без прапаве́дніка?
15 І як будуць прапаве́даваць, калі не будуць пасла́ны́ бо напíсана: «якія го́жыя но́гі ў тых, хто дабраве́сціць мір, хто дабраве́сціць добрае!»
16 Але не ўсе паслу́халіся дабраве́сця. Бо кажа Ісаія: «Госпадзі! хто паверыў пачу́таму ад нас?»
17 Дык вось, вера — ад пачу́тага, а пачу́тае — ад сло́ва Божага.
18 Але я кажу: хіба́ яны не чулі? Наадварот, «па ўсёй зямлі прайшоў голас іх, і да кра́ю сусве́ту — словы іх».
19 Яшчэ кажу: хіба́ Ізраіль не ведаў? Першы Маісей гаво́рыць: «Я абуджу́ вашу раўнівасць праз не-народ, праз народ неразумны раздражню́ вас».
20 А Ісаія смела кажа: «Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне, Я адкрыўся тым, што не пыта́ліся пра Мяне».
21 Пра Ізра́іль жа ён кажа: «цэлы дзень Я праця́гваў ру́кі Мае́ да народа непакорнага і ўпартага».

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, 10 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.