Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1-е Пасланне Пятра | 5 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Па́стыраў вашых прашу я, супа́стыр і све́дка паку́т Хрыстовых, і саўдзе́льнік славы, якая ма́е адкры́цца:
2 па́свіце ста́да Божае, якое ў вас, дагляда́ючы яго не па прыму́су, а добраахво́тна і богаўго́дна, не з-за агíднай кары́слівасці, а самаадда́на,
3 і не пану́ючы над набы́ткам Божым, а даючы́ пры́клад ста́ду;
4 і калі я́віцца Пастыранача́льнік, вы атрыма́еце неўвяда́льны вяне́ц сла́вы.
5 Таксама і вы, мало́дшыя, падпарадко́ўвайцеся па́стырам; і ўсе, слу́хаючыся адзін аднаго́, апранíцеся ў пакорнаму́драсць, таму што Бог ганарлíвым працíвіцца, а пако́рлівым дае́ благада́ць.
6 Дык вось, скары́цеся пад моцную руку́ Божую, каб Ён вас узня́ў у нале́жны час;
7 усе кло́паты вашы ўскладзíце на Яго, бо Ён дба́е пра вас.
8 Бу́дзьце цвяро́зымі, пíльнымі, таму што працíўнік ваш дыя́вал ходзіць, як рыклíвы леў, шука́ючы, каго праглыну́ць;
9 супрацьста́ньце яму цвёрдаю вераю, ве́даючы, што такія ж паку́ты зно́сяць і браты́ вашы ў свеце.
10 Бог жа ўсякае благада́ці, Які паклíкаў вас у ве́чную сла́ву Сваю ў Хрысце́ Іісусе, няхай Сам, пасля́ нядо́ўгіх вашых паку́т, удаскана́ліць вас, няхай сцве́рдзіць, няхай умацу́е, няхай зробіць непахíснымі.
11 Яму слава і ўла́да на ве́кі вякоў. Амінь.
12 Гэта ко́ратка напісаў я вам, праз Сілуа́на, ве́рнага, як мярку́ю, бра́та, каб перакана́ць і засве́дчыць, што гэта íсцінная благада́ць Божая, у якой вы стаіце́.
13 Віта́е вас абра́ная, як і вы, Царква ў Вавілоне і Марк, сын мой.
14 Віта́йце адзін аднаго́ пацалу́нкам любо́ві. Мір вам усім у Хрысце́ Іісусе. Амінь.

1-е Саборнае Пасланне святога апостала Пятра, 5 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.