Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1-е Пасланне Пятра | 4 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Дык вось, пако́лькі Хрыстос паку́таваў за нас пло́ццю, то і вы гэтаю са́маю ду́мкаю ўзбро́йцеся; бо хто паку́туе пло́ццю, той перастае́ грашы́ць,
2 каб ужо не па чалаве́чых пажа́днасцях, а па волі Божай пражы́ць у плоці той час, які заста́ўся.
3 Бо дастатко́ва таго, што вы ў мінулы час жыцця́ здзяйсня́лі волю язычнікаў, жывучы́ у распу́сце, пажа́днасцях (мужаложстве, скаталожстве, помыслах), п'янстве, гулянках, папойках і ў мярзотных ідаласлужэ́ннях;
4 таму яны і здзіўля́юцца, што вы не бежыце́ з імі на гэты разгу́л разбэ́шчанасці, і зневажа́юць вас;
5 яны даду́ць адказ Таму, Хто неўзаба́ве ма́е судзíць жывы́х і мёртвых.
6 Бо дзе́ля гэтага і мёртвым было́ да́дзена дабраве́сце, каб яны, бу́дучы асу́джаны як людзі ў плоці, жылí па Богу ду́хам.
7 Але наблíзіўся кане́ц усяму. Таму будзьце разва́жлівымі і пíльнымі ў малітвах.
8 А перш за ўсё ма́йце шчы́рую любоў адзін да аднаго́, бо любоў пакрыва́е мноства грахоў;
9 будзьце гасцíннымі адзін да аднаго без нарака́ння;
10 кожны служы́це адзін аднаму тым да́рам, які ён атрыма́ў, як добрыя домаўпра́ўнікі разнаста́йнай благада́ці Божай.
11 Калі хто гаворыць, няхай гаворыць як словы Божыя; калі хто слу́жыць, няхай слу́жыць па сіле, якую дае́ Бог, каб ва ўсім праслаўля́ўся Бог праз Іісуса Хрыста, Якому слава і ўла́да на ве́кі вякоў. Амінь.
12 Узлю́бленыя! агню́, які сярод вас і які для выпрабава́ння вам да́дзены, не здзіўля́йцеся, бы́ццам адбыва́ецца з вамі нешта дзíўнае;
13 але паколькі вы ўдзе́льнічаеце ў Хрыстовых паку́тах, ра́дуйцеся, каб і ў час яўле́ння славы Яго вы ра́даваліся і лікава́лі.
14 Калі га́ньбяць вас за імя́ Хрыстова, то блажэ́нныя вы, бо Дух славы, Дух Божы спачыва́е на вас: імі Ён зневажа́ецца, а вамі праслаўля́ецца.
15 Абы́ толькі не паку́таваў хто з вас як забо́йца, ці зло́дзей, ці злачы́нец, ці як той, хто ўме́шваецца ў чужо́е;
16 калі ж як Хрысція́нін, то няхай не саро́меецца, а няхай праслаўля́е Бога за такую до́лю.
17 Бо пара́ пача́цца суду́ з дому Божага; і калі спярша́ з нас пачне́цца, то які канец тым, хто не скара́ецца Дабраве́сцю Божаму́
18 І калі пра́ведны ледзь спаса́ецца, то бязбо́жны і грэ́шны дзе апыне́цца́
19 Дык вось, тыя, што паку́туюць па волі Божай, няхай Яму, як вернаму Ствары́целю, ду́шы свае аддаду́ць, ро́бячы дабро.

1-е Саборнае Пасланне святога апостала Пятра, 4 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.