Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Дзеянні Апосталаў | 4 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Калі ж яны прамаўля́лі да наро́ду, падступíлі да іх святары́, і нача́льнік хра́мавай ва́рты, і садуке́і,
2 раздражнёныя тым, што яны навуча́юць народ і абвяшча́юць у Іісусе ўваскрасе́нне з мёртвых;
3 і накла́лі на іх ру́кі, і ўзялí іх пад ва́рту да ра́ніцы, бо ўжо быў ве́чар.
4 Мно́гія ж з тых, што слу́халі сло́ва, уве́равалі; і ста́ла ко́лькасць мужо́ў такіх каля́ пяцí ты́сяч.
5 I ста́лася на насту́пны дзень, што былí сабра́ны ў Іерусалім нача́льнікі іх, і старэ́йшыны, і кнíжнікі,
6 і Анна першасвята́р, і Каіа́фа, і Іаан, і Аляксандр, і іншыя з ро́ду першасвята́рскага;
7 і, паста́віўшы іх пасярэ́дзіне, пыта́ліся: якою сілаю ці якім íмем зрабілі вы гэта?
8 Тады Пётр, напо́ўніўшыся Ду́хам Святы́м, прамовіў да іх: нача́льнікі народа і старэ́йшыны Ізра́ільскія!
9 калі нас сёння дапы́тваюць пра дабрадзе́йства хво́раму чалаве́ку, як ён быў ацалёны,
10 то няхай вядо́ма будзе ўсім вам і ўсяму народу Ізра́ільскаму, што íмем Іісуса Хрыста́ Назарэ́я, Якога вы распя́лі і Якога Бог уваскрасíў з мёртвых, — Ім паста́ўлены ён перад вамі здаро́вы;
11 Ён — ка́мень, якім вы, будаўнікí, пагрэ́бавалі, аднак ён стаў галаво́ю вугла́, і няма ні ў кім іншым спа­се́ння,
12 бо няма пад небам іншага імя́, да́дзенага лю́дзям, праз якое нале́жыць нам спасцíся.
13 Ба́чачы адва́гу Пятра і Іаана і разуме́ючы, што гэта людзі неву­чо́ныя і про́стыя, яны здзіўля́ліся, разам з тым і пазнава́лі іх, што тыя былí з Іісусам;
14 а ба́чачы ацалёнага чалавека, які стаяў з імі, не маглі нічога сказаць су́праць.
15 І, загада́ўшы ім вы́йсці з сіне­дрыёна, яны ра́іліся між сабою,
16 гаво́рачы: што нам рабіць з гэ­тымі людзьмí? бо я́ўны цуд, учы́­нены імі, ўсім жыхара́м Іерусаліма вядо́мы, і мы не можам адмаўля́ць гэтага;
17 але каб гэта шырэ́й не рас­паўсю́дзілася ў народзе, дава́йце накладзём суро́вую забаро́ну, каб яны больш не прамаўля́лі ў імя́ гэтае ніко́му з людзе́й.
18 I, паклíкаўшы іх, яны загада́лі ім зусíм не абвяшча́ць і не навуча́ць у імя́ Іісуса.
19 Але Пётр і Іаан, сказалі ім у адказ: судзíце, ці пра́ведна перад Богам слу́хацца вас больш, чым Бога́
20 мы ж не можам не гаварыць пра тое, што ба́чылі і чу́лі.
21 І, зноў пагразíўшы ім і не знайшо́ўшы за што пакара́ць, адпусцілі іх з-за народу, бо ўсе праслаўля́лі Бога за тое, што адбыло́ся;
22 а было́ больш за сорак гадо́ў таму чалаве́ку, з якім адбы́ўся гэты цуд ацале́ння.
23 Калі ж іх адпусцíлі, яны прыйшлі да сваіх і паве́дамілі тое, што́ ім гаварылі першасвятары́ і старэ́й­шыны.
24 Тыя ж, пачуўшы, аднаду́шна ўзвы́сілі голас да Бога і сказалі: Уладару́! Ты Бог, Які ствары́ў неба, і зямлю́, і мора, і ўсё, што ў іх,
25 Які ву́снамі айца нашага Давіда, слугí Твайго, сказаў Ду́хам Святы́м: "чаму ўзбунтава́ліся язы́чнікі і народы заду́малі ма́рнае́
26 паўста́лі цары́ зямны́я, і князí сабра́ліся разам су́праць Госпада і су́праць Хрыста Яго".
27 Бо сапраўды́ сабра́ліся ў горадзе гэтым су́праць Святога Сы́на Твайго Іісуса, пама́занага Табою, і Ірад, і Понцій Пілат з язы́чнікамі і народам Ізра́ільскім,
28 каб зрабіць тое, чаму ста́цца прадвы́значыла рука́ Твая і заду́ма Твая;
29 і цяпер, Госпадзі, спагля́нь на пагро́зы іх і дай рабам Тваім з усёй адва́гай прамаўля́ць слова Тваё
30 ў той час, калі Ты прасціра́­еш руку́ Тваю для ацале́ння, каб знаме́нні і цу́ды здзяйсня́ліся ў імя́ Святога Сына Твайго Іісуса.
31 I калі памалíліся яны, здры­гану́лася месца тое, дзе яны былí сабра́ны, і напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м ды прамаўля́лі слова Божае з адва́гаю.
32 У мно́ства ж тых, што ўве́равалі, было́ адно сэ́рца і адна душа́, і ніхто нічога з маёмасці сваёй не называ́ў сваім, але ўсё ў іх было́ супо́льнае.
33 I з вялікай сілаю Апосталы све́дчылі пра ўваскрасе́нне Госпада Іісуса Хрыста, і благада́ць вялікая была́ на ўсіх іх.
34 Не было́ сярод іх ніко́га, хто цярпе́ў няста́чу, бо ўсе, хто меў зямлю́ ці дамы́, прада́ўшы, прыно́сілі гро́­шы за прада́дзенае
35 і кла́лі да ног Апосталаў; і да­ва́лася кожнаму, колькі яму было́ патрэ́бна.
36 Так, Іасíя, назва́ны Апосталамі Варна́вам, што ў перакла́дзе азнача́е "сын суцяшэ́ння", левіт, родам Кіпрыёт,
37 ме́ўшы поле, прада́ў яго, прынёс грошы і пакла́ў да ног Апосталаў.

Дзеянні Святых Апосталаў, 4 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.