Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Дзеянні Апосталаў | 6 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 У гэ́тыя дні, калі памнажа́лася ко́лькасць ву́чняў, узнíкла нара­ка́нне Элінíстаў на Яўрэ́яў за тое, што былí занядба́ны ў штодзённым аб­слуго́ўванні ўдо́вы іх.
2 Тады двана́ццаць Апосталаў, склíкаўшы мно́ства ву́чняў, сказалі: няго́жа нам, пакíнуўшы сло́ва Бо́жае, абслуго́ўваць сталы́;
3 таму, браты́, вы́берыце са свайго асяро́ддзя сем мужоў паважа́ных, напо́ўненых Ду́хам Святы́м і му́д­расцю, якіх паста́вім на гэ́тую спра́ву,
4 а мы пастая́нна бу́дзем у малітве і служэ́нні сло́ва.
5 I спадаба́лася сло́ва гэтае ўсяму сходу; і вы́бралі Сцяфа́на, му́жа, напо́ўненага вераю і Ду́хам Святы́м, і Філіпа, і Про́хара, і Нікано́ра, і Цí­мана, і Парме́на, і Мікалая, празелíта з Антыяхíі,
6 якіх паста́вілі перад Апосталамі, і тыя, памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі.
7 І сло́ва Божае ўзраста́ла, і значна памнажа́лася ко́лькасць вучняў у Іерусаліме, і вялікае мноства святаро́ў прыняло́ веру.
8 Сцяфан жа, напо́ўнены верай і сілай, твары́ў цу́ды і знаме́нні вялікія ў народзе.
9 I ўсталі некаторыя з сінагогі, называ́най сінагогай Ліберцíнцаў і Кірыне́йцаў і Александры́йцаў, і з тых, што былí з Кілікíі і Асíі, і спрача́ліся са Сцяфанам;
10 але не здо́лелі супрацьстая́ць му́драсці і Духу, Якім ён пра­маўля́ў.
11 Тады падасла́лі яны людзей, каб тыя казалі: мы чулі, як ён гаварыў блюзне́рскія словы на Маісея і на Бога.
12 I падбухто́рылі народ, і старэ́йшын, і кніжнікаў, і, напа́ўшы, схапілі яго і прывялі ў сінедрыён,
13 і вы́ставілі лжы́вых све́дкаў, якія казалі: гэты чалавек не пе­растае́ гавары́ць блюзне́рскія сло́­вы су́праць святога месца гэтага і су́праць закону;
14 бо мы чулі, як ён каза́ў, што гэты Іісус Назарэй зруйну́е ме́сца гэтае і пераме́ніць звы́чаі, якія перада́ў нам Маісей.
15 I, угляда́ючыся ў яго, усе, хто сядзе́ў у сінедрыёне, уба́чылі аблічча яго, як аблічча Ангела.

Дзеянні Святых Апосталаў, 6 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.