Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Дзеянні Апосталаў | 3 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Пётр з Іаа́нам узыхо́дзілі ра́зам у храм на малітву ў гадзíну дзевя́тую.
2 I быў нейкі чалаве́к, кульга́вы ад уло́ння ма́ці сваёй, якога насíлі і садзíлі кожны дзень перад дзвяры́ма хра́ма, што называ́ліся Прыго́жымі, прасíць мíласціну ў тых, хто ўвахо́дзіў у храм;
3 ён, уба́чыўшы Пятра і Іаана, якія наме́рваліся ўвайсцí ў храм, папрасíў у іх даць мíласціну.
4 Угле́дзеўся ў яго Пётр, сто́ячы з Іаа́нам, і сказаў: паглядзí на нас.
5 І той скірава́ў свой по́зірк на іх, спадзеючы́ся нешта атрыма́ць ад іх.
6 Пётр жа сказаў: серабра́ ды зо́лата няма́ ў мяне́, а што ма́ю, тое даю́ табе́: у імя́ Іісуса Хрыста Назарэ́я ўста́нь і хадзí.
7 I, узя́ўшы яго за правую руку́, падня́ў; і адра́зу ж умацава́ліся яго ступнí і шчы́калаткі;
8 і, падско́чыўшы, стаў ён і пача́ў хадзíць, і ўвайшо́ў з імі ў храм, хо́дзячы і ска́чучы, і хва́лячы Бога.
9 I ба́чыў увесь народ, як ён хадзíў і хвалíў Бога;
10 і пазна́лі яго, што гэта быў той, які дзе́ля мíласціны сядзе́ў каля Прыго́жых дзвярэ́й храма; і напо́ўніліся жа́хам і здзіўле́ннем ад таго, што адбыло́ся з ім.
11 А пако́лькі ацалёны ад кульга́васці трыма́ўся Пятра́ і Іаа́на, то ўсе лю́дзі ў здзіўле́нні збе́гліся да іх у прытво́р, які называ́ўся Саламо́навым.
12 Уба́чыўшы гэ́та, Пётр прамо́віў да людзе́й: мужы́ Ізра́ільскія! чаму́ вы здзіўля́ецеся гэ́таму і чаму так ўгляда́ецеся ў нас, як бы́ццам мы ўла́снаю сíлаю альбо набо́жнасцю зрабілі, каб ён хадзіў?
13 Бог Аўраа́ма і Ісаа́ка і Іа́кава, Бог айцоў нашых, прасла́віў Сы́на Свайго Іісуса, Якога вы вы́далі і ад Якога адраклíся перад аблíччам Піла́та, калі той вы́рашыў адпусцíць Яго;
14 вы ж ад Святога і Пра́веднага адраклíся і вы́прасілі аддаць вам чалаве́ка-забо́йцу,
15 а Пачына́льніка жыцця́ забíлі; Бог уваскрасíў Яго з мёртвых, і мы све́дкі гэ́тага.
16 I па ве́ры ў імя́ Яго, імя́ Яго ўмацава́ла таго, каго вы ба́чыце і ве́даеце; і ве́ра, якая ад Яго, дала́ яму гэтае ацале́нне перад усімі вамі.
17 І цяпер, браты́, я ве́даю, што па няве́данню ўчынíлі вы гэта, як і нача́льнікі вашы;
18 Бог жа, як прадказа́ў ву́снамі ўсіх Сваіх праро́каў, што паку́таваць будзе Хрыстос, так і здзе́йсніў.
19 Дык пака́йцеся і навярнíцеся, каб былí сцёрты грахí вашы,
20 каб прыйшлí часы́ суцяшэ́ння ад аблíчча Гаспо́дняга і каб Ён па­сла́ў ране́й прызна́чанага вам Іісуса Хрыста́,
21 Якога нале́жала небу прыня́ць да часу аднаўле́ння ўсяго, пра што гаварыў Бог ву́снамі ўсіх святы́х Сваіх праро́каў адве́ку.
22 Бо Маісе́й сказаў айцам: Пра­ро́ка ўздзвíгне вам Гасподзь Бог ваш з брато́ў вашых, як мяне́; Яго слу́хайцеся ва ўсім, што Ён будзе гавары́ць вам;
23 і ста́не так, што кожная душа́, якая не паслу́хаецца Прарока Таго, будзе вы́нішчана з народа.
24 Ды і ўсе прарокі ад Самуíла і пасля́ яго, якія толькі прамаўля́лі, таксама прадвясцíлі гэтыя дні.
25 Вы — сыны́ тых праро́каў і запаве́ту, які Бог завяшча́ў айца́м нашым, ка́жучы Аўраа́му: "і ў се́мені тваім благаславя́цца ўсе плямёны зямны́я".
26 Бог, уздзвíгнуўшы Сы́на Свайго Іісуса, найпе́рш да вас паслаў Яго благаславíць вас, каб адвярну́ўся кожны з вас ад злых спраў вашых.

Дзеянні Святых Апосталаў, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.