Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 94 Псальмы, 94 глава

1 Божа помсты, ГОСПАДЗЕ, Божа помсты, зазьзяй!
2 Узьніміся, Судзьдзя зямлі, аднагародзь пыхліўцам за тое, што зрабілі яны!
3 Дакуль бязбожнікі, ГОСПАДЗЕ, дакуль бязбожнікі будуць радавацца?
4 [Дакуль] будуць плявузгаць, прамаўляць дзёрзка? [Дакуль] будуць гаварыць усе злачынцы?
5 Яны крышаць народ Твой, ГОСПАДЗЕ, прыціскаюць спадчыну Тваю.
6 Удоваў і прыхадняў мардуюць і сіротаў забіваюць,
7 і кажуць: «Ня ўбачыць гэтага ГОСПАД, і не даведаецца Бог Якуба!»
8 Зразумейце, бязглуздыя з народу! І калі, бязглуздыя, паразумнееце?
9 Ці ж Той, Які вуха стварыў, не пачуе? Ці ж Той, Які вока ўфармаваў, ня ўбачыць?
10 Ці ж Той, Які навучае народы, ня будзе караць, Той, Які вучыць чалавека ведам?
11 ГОСПАД ведае думкі чалавечыя, што яны — марнасьць.
12 Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго Закону Твайму,
13 каб быў ён у супакоі ў дні ліхія, пакуль выкапаны будзе дол для бязбожніка.
14 Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне.
15 Бо вернецца суд да праведнасьці, і пойдуць за ім усе правыя сэрцам.
16 Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?
17 Калі б ГОСПАД ня быў успамогай мне, хутка душа мая пасялілася б у [месцы] маўчаньня.
18 Калі я сказаў: «Хістаецца нага мая!», міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, умацавала мяне.
19 Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.
20 Ці ж можа таварышаваць з Табою пасад загубы, які чыніць ліхоцьце супраць пастановы [Тваёй]?
21 Яны зьбіраюцца супраць душы праведніка і кроў нявінную асуджаюць.
22 Але ГОСПАД стаўся ўмацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.
23 І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 94 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.