Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 140 Псальмы, 140 глава

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Збаві мяне, о Ягова, ад ліхога чалавека! Сьцеражы мяне ад гвалтаўніка,
3 ад тых, якія замышляюць ліхое ў сэрцы. Кожны дзень яны ўзьнімаюць вайну.
4 Яны точаць язык свой, як гадзюка. Яд асьпідаў у вуснах іхных. Зэля.
5 Аслані мяне, о Ягова, ад далоняў бязбожніка. Ад гвалтаўніка аслані мяне, (ад) тых, якія надумалі сьпіхнуць стопы мае.
6 Пыхлівыя ўкрадкам палажылі перада мной сіло і петлі, яны расьпялі сетку ля дарогі, яны расьпялі цянёты на мяне. Зэля.
7 Я сказаў Ягове: «Ты — Бог мой. Пачуй, о Ягова, голас маленьняў маіх.
8 О Ягова, мой Госпад, (Ты) сіла ратунку майго, Ты пакрыў галаву маю ў дзень бітвы.
9 О Ягова, ня дай бязбожніку чаго ён хоча. Ня дай удачы задуме ягонай. Хай яны ня ўзьнімаюцца». Зэля.
10 Галовы тых, якія мяне акружаюць, хай пакрые бяда, якую наклікаюць іхныя вусны.
11 Хай упадзе на іх гарачае вугольле. Хай Ён укіне іх у агонь, у бездань, каб яны ня паўсталі.
12 Хай ня выстаіць у зямлі чалавек са злым языком. Хай гвалтаўніка перасьледуе ліха аж да сьмерці!
13 Я ведаю, што Ягова рассудзіць паніжанага, і справу тых, што ў патрэбе.
14 Сапраўды, праведныя будуць дзякаваць Імю Твайму. Справядлівыя будуць жыць перад Абліччам Тваім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 140 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.