Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да Цімахвея, 1 Першае да Цімахвея, 1 глава

1 Павал, Апостал Ісуса Хрыста па загаду Бога, Збавіцеля нашага, і Госпада Ісуса Хрыста, Надзеі нашай —
2 Цімахвею, сапраўднаму сыну ў веры: Багадаць, літасьць, Мір ад Бога Бацькі нашага і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
3 Дык, адыходзячы ў Македонію, я папрасіў цябе застацца ў Эхвесе, каб ты загадаў нікаторым ня вучыць нечаму іншаму
4 і каб яны ня займаліся байкамі і радаводамі бясконцымі, якія чыняць больш спрэчак, чым збудаваньня Божага ў веры;
5 мэта ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумленьня, і веры някрывадушнай,
6 ад чаго адступіўшы, нікаторыя зьвярнуліся да пустаслоўя,
7 хочучы быць настаўнікамі Закону, ня разумеючы ні таго, што кажуць, ні таго, што сьцьвярджаюць.
8 Ведаем жа, што Закон добры, калі хто ім законна карыстаецца,
9 ведаючы тое, што Закон прызначаны ня для праведніка, але для бяззаконных і няпакорных, бязбожных і грэшных, нячыстых і паганых, забойцаў бацькі і маткі, чалавеказабойцаў,
10 блудадзейцаў, мужаложнікаў, дзеля тых, што крадуць людзей дзеля рабатаргоўлі, ілгуноў, дзеля тых, што парушаюць прысягу і дзеля ўсяго іншага, што пярэчыць здаровай навуцы
11 Эвангельля славы багаслаўлёнага Бога, якое мне даверана.
12 І дзякую Хрысту Ісусу Госпаду нашаму, Які ўмацаваў мяне і прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэньне:
13 таго, які блюзьніў, быў ганіцелем і крыўдзіцелем, але памілаваны, бо рабіў гэта ня разумеючы, у няверстве,
14 але Багадаць Госпада нашага зьяўлена (мне) са збыткам разам зь верай і любоўю ў Хрысьце Ісусе.
15 Слушнае гэта слова, і ўсякага прыняцьця вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў у гэты сьвет выратаваць грэшнікаў, із якіх я — першы.
16 Але дзеля гэтага я і памілаваны, каб на мне першым Ісус Хрыстос паказаў усю (Сваю) доўгацярплівасьць, у прыклад тым, што будуць верыць у Яго на жыцьцё вечнае.
17 Валадару вякоў нясьмяротнаму, нябачнаму, адзінаму мудраму Богу чэсьць і слава ў вяках вякоў. Амін.
18 Гэты загад даю табе сын (мой) Цімахвей, паводля ранейшых аб табе прароцтваў, каб ты вёў згодна зь імі добрае змаганьне,
19 маючы веру і добрае сумленьне, якое нікаторыя, адкінуўшы, пацярпелі караблекрушэньне ў веры,
20 якімі ёсьць Гімянэй і Аляксандр, якіх я аддаў шатану, каб яны былі наву́чаны ня блюзьнерыць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да Цімахвея, 1 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.