Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Апакаліпсіс, або Адкравенне | 17 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 І прыйшо́ў адзін з сямí А́нгелаў, якія ме́лі сем чаш, і пача́ў гавары́ць са мною, ка́жучы мне: хадзí сюды́, я пакажу́ табе́ суд над блуднíцаю вялíкаю, якая сядзíць на во́дах мно́гіх;
2 з ёю блудадзе́йнічалі цары́ зямны́я, і віно́м яе блудадзе́йства ўпіва́ліся жыхары́ зямлí.
3 І ён перанёс мяне́ ў ду́ху ў пусты́ню; і ўба́чыў я жанчы́ну, якая сядзе́ла на зве́ры чырво́ным, по́ўным імён богазневажа́льных; ён меў сем гало́ў і дзе́сяць раго́ў.
4 І жанчы́на апра́нута была́ ў парфíру і пу́рпур, і ўпрыго́жана зо́латам, кашто́ўнымі камяня́мі і жэ́мчугам, і трыма́ла залату́ю ча́шу ў руцэ́ сваёй, напо́ўненую брыдо́тамі і нечыстато́ю блудадзе́йства яе;
5 і на лбе ў яе напíсана імя́ — таямнíца: Вавіло́н вялíкі, ма́ці блуднíц і брыдо́т зямны́х.
6 І ўба́чыў я, што жанчы́на п’я́ная ад крывí святы́х і ад крывí све́дкаў Іісу́савых, і, ба́чачы яе, здзіўля́ўся я здзіўле́ннем вялíкім.
7 І сказа́ў мне А́нгел: чаго ты здзівíўся? я раскажу́ табе таямнíцу жанчы́ны гэтай і зве́ра, які но́сіць яе і ма́е сем галоў і дзе́сяць раго́ў.
8 Звер, якога ты ба́чыў, быў, і няма́ яго; і ма́е вы́йсці ён з бе́здані і по́йдзе ў пагíбель; і тыя жыхары́ зямлí, імёны якіх не ўпíсаны ў кнíгу жыцця́ ад пача́тку све́ту, здзíвяцца, гле́дзячы на зве́ра, што ён быў, і няма́ яго, і ён з’я́віцца.
9 Тут патрэ́бны ро́зум, які ма́е му́драсць. Сем гало́ў — гэта сем гор, на якіх сядзíць жанчы́на,
10 і гэта сем царо́ў, з якіх пяць загíнулі, адзін ёсць, а другі яшчэ́ не прыйшо́ў, і калі пры́йдзе, то нядо́ўга ён ма́е застава́цца.
11 І звер, які быў і якога няма́, ён — і во́сьмы, і з шэ́рагу сямí, і по́йдзе ён у пагíбель.
12 І дзе́сяць раго́ў, якія ты ба́чыў, — гэта дзе́сяць царо́ў, што яшчэ́ не атрыма́лі ца́рства, але пры́муць ула́ду як цары́ на адну́ гадзíну, ра́зам са зве́рам.
13 Яны ма́юць адзíны наме́р і перададу́ць сваю сíлу і ўла́ду зве́ру.
14 Яны бу́дуць ваява́ць су́праць А́гнца, і А́гнец перамо́жа іх, бо Ён — Улада́р над уладара́мі і Цар над цара́мі, і тыя, хто з Ім, — гэта паклíканыя, і абра́ныя, і ве́рныя.
15 І ка́жа мне: во́ды, якія ты ба́чыў, дзе сядзíць блуднíца, — гэта лю́дзі і наро́ды, і плямёны і мо́вы.
16 І дзе́сяць раго́ў, якія ты ба́чыў на зве́ры, узненавíдзяць блуднíцу, і спусто́шаць яе, і аго́ляць, і це́ла яе з’яду́ць, і спа́ляць яе ў агнí;
17 таму што Бог пакла́ў ім на сэ́рца вы́канаць во́лю Яго, вы́канаць адну во́лю і адда́ць ца́рства іх зве́ру, паку́ль не здзе́йсняцца сло́вы Божыя.
18 А жанчы́на, якую ты ба́чыў, гэта го́рад вялíкі, што цару́е над цара́мі зямлí.

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 17 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.