Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Апакаліпсіс, або Адкравенне | 20 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 І ўба́чыў я А́нгела, які сыхо́дзіў з не́ба і меў ключ ад бе́здані і ланцу́г вялíкі ў руцэ́ сваёй.
2 І схапíў ён драко́на, зме́я старажы́тнага, які ёсць дыя́вал і сатана́, і звяза́ў яго на ты́сячу гадо́ў,
3 і ўкíнуў яго ў бе́здань, і замкну́ў яго, і запяча́таў яго зве́рху, каб ён ужо не ўво́дзіў у зман наро́ды, паку́ль не ско́нчыцца ты́сяча гадо́ў; а пасля́ гэтага ён ма́е быць вы́звалены на каро́ткі час.
4 І ўба́чыў я прасто́лы і тых, што се́лі на іх, і ім да́дзена было́ судзíць, і ўба́чыў ду́шы абезгало́ўленых за све́дчанне Іісуса і за сло́ва Божае, і тых, што не пакланíліся зве́ру і выя́ве яго і не прынялí кляйма́ на лоб свой і на руку́ сваю́. І яны ажылí і ца́рствавалі з Хрыстом ты́сячу гадоў.
5 Аста́тнія ж паме́рлыя не ажылí, паку́ль не ско́нчыцца ты́сяча гадо́ў. Гэта — ўваскрасе́нне пе́ршае.
6 Блажэ́нны і святы́ той, хто ма́е ўдзел ва ўваскрасе́нні пе́ршым: над імі смерць друга́я не ма́е ўла́ды, а бу́дуць яны свяшчэ́ннікамі Бога і Хрыста́ і будуць ца́рстваваць з Ім ты́сячу гадо́ў.
7 І калі ско́нчыцца ты́сяча гадо́ў, то будзе вы́звалены сатана́ з цямнíцы сваёй і вы́йдзе, каб уве́сці ў зман наро́ды на чатыро́х вугла́х зямлí, Го́га і Маго́га, і сабра́ць іх на бíтву; ко́лькасць іх — як пясо́к марскí.
8 І вы́йшлі яны на абша́ры зямлí і акружы́лі стан святы́х і го́рад узлю́блены.
9 І ўпаў агонь з не́ба ад Бога і пажэ́р іх.
10 А дыя́вал, які ўво́дзіў іх у зман, быў укíнуты ў во́зера во́гненнае і се́рнае, дзе звер і лжэпраро́к, і будуць яны му́чыцца дзень і ноч на ве́кі вяко́ў.
11 І ўба́чыў я вялíкі бе́лы прасто́л і Таго, Хто сядзíць на ім, ад аблíчча Якога ўцяка́ла не́ба і зямля́, і не знайшло́ся ме́сца ім.
12 І ўба́чыў я мёртвых, малы́х і вялíкіх, што стая́ць перад Богам, і кнíгі былí разго́рнуты; і яшчэ́ адна́ кнíга была́ разго́рнута — кнíга жыцця́; і судзíлі мёртвых згодна з напíсаным у кнíгах, паво́дле ўчы́нкаў іх.
13 І аддало́ мо́ра мёртвых, якія былí ў ім, і смерць і пе́кла аддалí мёртвых, якія былí ў іх; і судзíлі іх, кожнага паво́дле ўчы́нкаў яго.
14 І смерць і пе́кла ўкíнуты былí ў во́зера во́гненнае. Гэта — смерць друга́я.
15 І каго не знайшлí запíсаным у кнíзе жыцця́, той укíнуты быў у во́зера во́гненнае.

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 20 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.