1 Гэта вымавіў Ісус, узняўшы свае вочы ў неба, сказаў: «Ойча, надышла гадзіна; паслаў Свайго Сына, каб Сын праславіў Цябе,
2 Бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб усім, каго Ты аддаў Яму, Ён даў вечнае жыццё.
3 А вечнае жыццё ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Каго Ты паслаў: Ісуса Хрыста.
4 Я праславіў Цябе на зямлі, скончыўшы работу, якую Ты даў Мне зрабіць.
5 І цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога, славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым стаў свет.
6 Я адкрыў Тваё імя людзям, якіх Ты даў мне ад свету. Твае яны былі, і Мне Ты іх даў, і слова Тваё яны збераглі.
7 Цяпер пазналі яны, што ўсё, што Ты даў Мне, — ад Цябе,
8 Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны прынялі і зразумелі праўдзіва, што Я ад Цябе выйшаў, і ўверавалі, што Ты Мяне паслаў.
9 Я пра гэтых прашу, не пра свет прашу, але пра тых, каго Ты аддаў, бо яны — Твае;
10 І ўсё Маё — Тваё, і Тваё — Маё, і Я праслаўлены ў іх.
11 І Я ўжо не ў свеце, а яны ў свеце, і Я да Цябе іду. Ойча Святы, зберажы іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як Мы.
12 Калі Я быў з імі, Я бярог у Тваё імя іх, якіх Ты даў Мне, і збярог, і ніхто з іх не загінуў, акрамя сына пагібелі, каб спраўдзілася пісанне.
13 Цяпер жа да Цябе іду, і кажу гэта ў свеце, каб Мая радасць у іх была поўная.
14 Я даў ім Тваё Слова і свет зненавідзеў іх, бо яны не ад свету, як Я не ад свету.
15 Я не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, але каб збярог іх ад ліхога.
16 Яны не ад свету, як Я не ад свету.
17 Асвяці іх праўдаю: Тваё Слова — праўда.
18 Як Ты паслаў Мяне ў свет, і Я паслаў іх у свет;
19 І за іх Я прысвячаю Самога Сябе, каб і яны былі асвечаны праўдаю.
20 І не толькі пра іх прашу, але і пра тых, што ўверавалі ў Мяне паводле слова іх,
21 Каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, так каб і яны ў Нас былі, каб увераваў свет, што Ты Мяне паслаў.
22 І славу, якую Ты даў Мне, Я ім даў, каб яны былі адно, як Мы адно.
23 Я ў іх, і Ты ўва Мне, каб яны былі ў дасканаласці адно, каб пазнаў свет, што Ты Мяне паслаў і палюбіў іх, як Мяне палюбіў.
24 Ойча! Хачу каб тыя, каго даў Ты Мне, са Мною былі, дзе Я, хай бачаць славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне раней, чым заснаваўся свет.
25 Ойча справядлівы, і свет Цябе не пазнаў, а Я Цябе пазнаў, і яны пазналі, што Ты Мяне паслаў.
26 І Я абвясціў ім Тваё імя і буду абвяшчаць, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх».

Примечания к тексту

12 42: У некат. рукап.: якіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 17 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.