1 Няхай не трывожыцца ваша сэрца: веруйце ў Бога і ў Мяне веруйце.
2 У доме Майго Бацькі жылля шмат; а калі б не, хіба Я сказаў бы вам: іду падрыхтаваць месца вам!
3 І калі пайду і падрыхтую месца вам, зноў прыйду і вазьму вас да Сябе, каб, дзе Я, і вы былі.
4 Акуды [Я] іду, дарогу ведаеце».
5 Кажа Яму Фама: «Госпадзе, мы не ведаем, куды Ты ідзеш; як жа можам мы ведаць дарогу?»
6 Кажа яму Ісус: «Я — дарога, і праўда, і жыццё; ніхто не прыходзіць да Бацькі, як не праз Мяне.
7 Калі б вы ведалі Мяне, то і Майго Бацьку ведалі б. І з гэтага часу вы ведаеце Яго і бачылі Яго».
8 Кажа Яму Філіп: «Госпадзе, пакажы нам Бацьку, і гэтага нам даволі».
9 Кажа яму Ісус: «Гэтулькі часу Я з вамі, і ты не ведаеш Мяне, Філіпе? Хто Мяне ўбачыў, убачыў Бацьку. Як жа ты кажаш: «Пакажы нам Бацьку?»
10 Ці не веруеш ты, што Я ў Бацьку, і Бацька ўва Мне! Словы, што Я кажу вам, Я не ад Сябе кажу: Бацька, што ўва мне, застаецца, робіць Свае справы.
11 Паверце Мне, што Я ў Бацьку, і Бацька ўва Мне. Калі ж не, то паверце за самі ўчынкі.
12 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: хто веруе ў Мяне, той будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, і большыя за гэтыя зробіць, бо Я іду да Бацькі;
13 І пра што ні папросіце ў імя Маё, Я зраблю, каб быў праслаўлены Бацька ў Сыне.
14 Калі што папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю.
15 Калі любіце Мяне, Мае запаведзі выконвайце.
16 І Я ўмалю Бацьку, і другога Суцяшальніка дасць Ён вам, каб быў з вамі навекі,
17 Духа праўды, Якога свет не можа прыняць, бо не бачыць Яго і не ведае; а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў Вас будзе.
18 Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.
19 Яшчэ нядоўга, і ўжо свет Мяне не ўбачыць; але вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
20 У той дзень вы ўведаеце, што Я ў Сваім Бацьку, і вы ўва Мне і Я ў вас.
21 Хто мае запаведзі Мае і іх выконвае, той любіць Мяне. А таго, хто любіць Мяне, палюбіць Мой Бацька, і Я палюблю яго і адкрыюся яму Сам».
22 Кажа яму Юда, не Іскарыёт: «Госпадзе, што гэта, што Ты хочаш адкрыць Сябе нам, а не свету?»
23 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Калі хто любіць Мяне, Маё слова выканае, і Мой Бацька палюбіць яго, і да яго Мы прыйдзем і жыллё ў яго ўсталюем.
24 Хто не любіць Мяне, той Маіх слоў не выконвае; а слова, якое чуеце, не Маё, а Бацькі, што паслаў Мяне».
25 Гэта Я сказаў вам, будучы з вамі.
26 Суцяшальнік жа, Святы Дух, Якога пашле Бацька ў Маё імя, навучыць вас усяму і прыгадае вам усё, што сказаў вам [Я].
27 Супакой пакідаю вам, Мой супакой даю вам: не так, як свет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца ваша сэрца і не баіцца.
28 Вы чулі, што Я сказаў вам: «Адыходжу і прыйду да вас». Калі б вы любілі Мяне, вы ўзрадаваліся б, што Я іду да Бацькі, бо Бацька большы за мяне.
29 І Я сказаў вам цяпер, раней, чым збылося, каб вы ўверавалі, калі збудзецца.
30 Я ўжо не буду шмат гаварыць з вамі, бо ідзе князь свету; і ўва Мне не мае нічога,
31 Але каб свет уведаў, што Я люблю Бацьку і, як Бацька запаведаў Мне, так раблю. Уставайце, хадзем адсюль.

Примечания к тексту

16 40: У некат. рукап.: заставаўся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 14 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.