1 Быў жа хворы адзін, Лаза Віфаніі, з сяла Марыі і Марфы, сястры яе.
2 А Марыя — гэта тая, што памазала Госпада мірам і выцерла Яго ногі сваімі валасамі; яе брат Лазар быў хворы.
3 Тады сёстры паслалі да Яго, кажучы: «Госпадзе, вось той, каго Ты любіш, захварэў».
4 Пачуўшы гэта, Ісус сказаў: «Гэтая хвароба не на смерць, а на Божую славу, каб праславіўся Сын Божы праз яе».
5 А Ісус любіў Марфу і сястру яе і Лазара.
6 І калі пачуў, што той хворы, то аставаўся Ён два дні на тым месцы, дзе быў.
7 Пазней, пасля гэтага, Ён кажа вучням: «Хадзем зноў у Іудзею».
8 Кажуць Яму вучні: «Равві, толькі што шукалі іудзеі пабіць цябе каменнем, а ты зноў ідзеш туды?»
9 Адказаў Ісус: «Хіба ў дня не дванаццаць гадзін? Калі хто ходзіць удзень, не спатыкаецца, таму што ён бачыць святло гэтага свету;
10 А хто ходзіць поначы, той спатыкаецца, таму што няма ў ім святла».
11 Сказаўшы гэта, пасля кажа ім: «Лазар, сябар наш, заснуў, але Я пайду, пабуджу яго».
12 Сказалі тады вучні Яму: «Госпадзе, калі заснуў, то паправіцца».
13 Ісус казаў пра смерць яго, а яны падумалі, што гаворыць Ён пра звычайны сон.
14 Тады і сказаў ім Ісус адкрыта: «Лазар памёр.
15 І Я радуюся за вас, што Я не быў там, каб вы ўверавалі; але хадзем да яго».
16 Тады Фама, званы Блізнец, сказаў іншым вучням: «Хадзем і мы, каб памерці з Ім».
17 Прыйшоўшы ж, Ісус знайшоў, што той ужо чатыры дні ў магіле.
18 Была ж Віфанія паблізу Ерусаліма, стадыяў за пятнаццаць.
19 І многія з іудзеяў прыйшлі да Марфы і Марыі, каб суцешыць іх па браце.
20 Марфа ж пачула, што Ісус ідзе, выбегла насустрач Яму; Марыя ж сядзела ў доме.
21 Сказала тады Марфа Ісусу: «Госпадзе, калі б Ты быў тут, не памёр бы мой брат.
22 Але і цяпер я ведаю, што б Ты ні папрасіў у Бога, дасць табе Бог».
23 Кажа ёй Ісус: «Уваскрэсне твой брат».
24 Кажа Яму Марфа: «Ведаю, што ён уваскрэсне ва ўваскрэсенне, у апошні дзень».
25 Сказаў ёй Ісус: «Я — уваскрэсенне і жыццё, хто веруе ў Мяне, калі і памрэ, ажыве,
26 І кожны, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ вавекі. Ці верыш ты ў гэта?»
27 Кажа яна Яму: «Так, Госпадзе! Я верую, што Ты — Хрыстос, Божы Сын, які павінен прыйсці ў гэты свет».
28 І, сказаўшы гэта, яна пайшла і паклікала Марыю, сваю сястру, сказаўшы цішком: «Настаўнік тут і кліча цябе».
29 Тая ж, калі пачула, хутка ўстала і пайшла да Яго.
30 А Ісус яшчэ не ўвайшоў у сяло, і ўсё яшчэ быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа.
31 Тады іудзеі, што былі з ёю ў доме і суцяшалі яе, убачыўшы, як Марыя хутка ўстала і выйшла, пайшлі ўслед за ёю, думаючы, што яна ідзе да магілы, каб паплакаць там.
32 А Марыя, калі прыйшла туды, дзе быў Ісус, убачыла Яго і прыпала да Яго ног, і казала Яму: «Госпадзе, калі б Ты быў тут, не памёр бы мой брат».
33 А Ісус, калі ўбачыў, як плача яна і плачуць іудзеі, што з ёю прыйшлі, Сам узрушыўся духам і расхваляваўся.
34 І сказаў: «Дзе вы паклалі яго?» Кажуць Яму: «Госпадзе, ідзі і паглядзі».
35 Праслязіўся тут Ісус.
36 Казалі тады іудзеі: «Глядзі, як Ён любіў яго!»
37 А некаторыя з іх сказалі: «Хіба ж не мог зрабіць Ён, што вочы сляпому адкрыў, каб і гэты не памёр?»
38 Ісус жа, зноў узрушаны ў Сабе, прыходзіць да магілы; была ж гэта пячора, і камень закрываў яе.
39 Кажа Ісус: «Адваліце гэты камень!» Сястра памерлага Марта кажа Яму: «Госпадзе, патыхае ўжо, бо чацвёрты дзень».
40 Кажа ёй Ісус: «Хіба Я не казаў табе, калі ўверуеш — Божую славу пабачыш?»
41 Адвалілі тады камень. А Ісус узняў вочы ўгару і сказаў: «Татухна, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне.
42 Я ж ведаў, што Ты заўсёды чуеш Мяне, але сказаў дзеля народа, што стаіць вакол, каб яны паверылі, што Ты Мяне паслаў».
43 І, сказаўшы гэта, усклікнуў моцным голасам: «Лазару, выйдзі!»
44 І выйшаў памерлы, перавязаны па руках і нагах стужкамі, а твар яго быў абвязаны хусткаю. Кажа ім Ісус: «Развяжыце яго ды пусціце, няхай ідзе».
45 Тады многія з іудзеяў, што папрыходзілі да Марыі і бачылі, што Ён зрабіў, уверавалі ў Яго.
46 А некагорыя з іх пайшлі да фарысеяў і сказалі ім, што зрабіў Ісус.
47 Сабралі тады першасвятары і фарысеі нараду і казалі: «Што нам рабіць, бо Гэты Чалавек шмат цудаў творыць?
48 Калі пакінем Яго так, то ўсе ўверуюць у Яго, і прыйдуць рымляне і знішчаць нашу Святыню і наш народ!»
49 Адзін жа з іх, Каіафа, што быў першасвятаром у той год, сказаў ім: «Вы нічога не ведаеце,
50 І не разумееце, што лепей для нас, каб адзін чалавек памёр за народ, а не ўвесь народ загінуў».
51 Гэта ж ён сказаў не сам ад сябе, але, быўшы першасвятаром таго года, прарочыў, што Ісус павінен памерці за народ,
52 І не толькі за народ, але каб і расцярушаных Божых дзяцей сабраць у адно.
53 Дык з гэтага дня пастанавілі яны забіць Яго.
54 І таму ўжо Ісус не хадзіў адкрыта між іудзеямі, але пайшоў адтуль у край пабліз пустэльні, у горад, называны Ефраім, і там астаўся з вучнямі.
55 Набліжалася ж іудзейская Пасха і шмат хто прыйшоў з краіны ў Ерусалім перад Пасхаю, каб ачысціцца.
56 Шукалі тады Ісуса і казалі між сабою, стоячы ў святыні: «Як вам здаецца! Хіба Ён не прыйдзе на свята?»
57 А першасвятары і фарысеі далі загад: калі хто ўведае, дзе Ён, няхай данясе, каб схапіць Яго.

Примечания к тексту

2 32: У некат. рукап. Марыі.
19 33: У некат. рукап.: Марыі.
48 34: Г. зн. Храм.
50 35: У некат. рукап.: нам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 11 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.