1 Ісус жа за шэсць дзён да Пасхі прыйшоў у Віфанію, дзе быў Лазар, якога Ісус уваскрэсіў з мёртвых.
2 І зрабілі Яму там вячэру, і Марфа слугавала, а Лазар быў адным, што ўзлягалі з Ім.
3 Тады Марыя, узяўшы фунт міра з чыстага найкаштоўнейшага нарда, памазала Ісусавы ногі і выцерла сваімі валасамі Яго ногі; і дом напоўніўся водарам міра.
4 І кажа Юда Іскарыёт, адзін з Яго вучняў, што меўся Яго выдаць:
5 «Чаму не прадалі гэтае міра за трыста дынараў і не далі ўбогім?»
6 А сказаў ён гэта не таму, што рупіўся пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей і, маючы скарбонку, краў з укінутага.
7 Сказаў тады Ісус: «Пакінь яе; на дзень Майго пахавання яна зберагала гэта;
8 бо ўбогіх заўсёды вы маеце з сабою, Мяне ж не заўсёды маеце»,
9 Даведалася вялікая грамада з іудзеяў, што Ён там, і прыйшлі не толькі дзеля Ісуса, але і каб Лазара ўбачыць, якога Ён уваскрэсіў з мёртвых.
10 А першасвятары пастанавілі забіць і Лазара,
11 Бо многія з-за яго прыходзілі да Ісуса і ўверавалі ў Ісуса.
12 На другі дзень вялікі натоўп, што прыйшоў на свята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Ерусалім,
13 узялі пальмавыя галіны і выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі: «Асанна! Добраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе [і] Цар Ізрайлеў!»
14 Ісус жа, знайшоўшы асляня, сеў на яго, як напісана:
15 «Не бойся, дачка Сіёна! Вось, твой Цар ідзе, седзячы на маладым асле».
16 Гэтага Яго вучні не зразумелі спярша, але калі быў праслаўлены Ісус, тады яны ўспомнілі, што гэта пра Яге было напісана, і гэта зрабілі Яму.
17 Сведчыў жа народ, які быў з Ім, што Ён выклікаў Лазара з магілы і ўваскрэсіў Яго з мёртвых.
18 Таму [і] выйшаў народ насустрач Яму, бо пачулі, што Ён стварыў гэты цуд.
19 Фарысеі ж сказалі адзін аднаму: «Вы бачыце, што нічога не дасягаеце, вось свет пайшоў за Ім».
20 Былі і некаторыя эліны між тых, што ў свята ішлі пакланіцца,
21 падышлі яны да Філіпа, што з Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: «Пане, мы хочам бачыць Ісуса».
22 Прыходзіць Філіп і кажа Андрэю, прыходзіць Андрэй і Філіп і кажуць Ісусу.
23 Ісус жа адказвае ім, кажучы: «Надышла гадзіна праславіцца Чалавечаму Сыну.
24 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў землю, не памрэ, яно астаецца адно; калі ж памрэ, шмат плёну прыносіць.
25 Хто любіць сваю душу, той губіць яе, а хто ненавідзіцт сваю душу на гэтым свеце, зберажэ яе для вечнага жыцця.
26 Калі Мне хто Служыць, хай за Мною ўслед ідзе і дзе Я, там і Мой слуга будзе; калі хто Мне служыць, ушануе яго Бацька.
27 Цяпер Мая душа ўстрывожаная, і што Я скажу? Татухна, уратуй Мяне ад гэтай гадзіны? Але дзеля этага Я прыйшоў, на гэтую падз
28 Татухна, праслаў Тваё імя». Тады прыйшоў голас з нёба: «І праславіў і зноў праслаўлю».
29 Народ жа, які стаяў і чуў казаў: «Загрымела», іншыя казалі: «Анёл гаварыў з Ім».
30 У адказ Ісус сказаў: «Не для Мяне гэты голас, а для вас.
31 Цяпер суд гэтаму свету, цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон;
32 І Я, калі буду ўзнесены ад зямлі, усіх прыцягну да Сябе».
33 А гэта Ён казаў, даючы зразумець, якою смерцю належала Яму памерці.
34 А народ адказаў яму: «Мы чулі з Закону, што Хрыстос астаецца вавекі, а як жа Ты кажаш, што павінен быць узнесены Чалавечы Сын? Хто гэты Чалавечы Сын?»
35 І сказаў ім Ісус: «Яшчэ на малы час святло між вамі. Хадзіце, пакуль маеце святло, каб цемра не агарнула; а хто ў цемры ходзіць, не ведае, куды ідзе.
36 Пакуль маеце святло, веруйце ў святло, каб зрабіцца сынамі святла». Гэта сказаў Ісус і, адышоўшы, схаваўся ад іх.
37 І хоць гэтулькі цудаў Ён стварыў перад імі, яны не ўверавалі ў Яго,
38 Каб спраўдзілася слова прарока Ісаі, якое сказаў ён: «Госпадзе, хто паверыў чутаму ад нас, і Гасподняя рука каму адкрылася?»
39 Яны таму не маглі ўвераваць, што яшчэ сказаў Ісая:
40 «Асляпіў іх вочы і скамяніў іх сэрдца, каб не бачылі яны вачыма і не зразумелі сэрцам, і не далучыліся, каб Я аздаравіў іх».
41 Гэта сказаў Ісая, таму што бачыў Яго славу і сказаў аб Ім.
42 Між іншым і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але з-за фарысеяў не вызнавалі, каб не быць адлучанымі ад сінагогі;
43 Бо ўзлюбілі чалавечую славу больш за славу Божую.
44 Ісус жа ўсклікнуў і сказаў: «Хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе, але ў Таго, хто паслаў Мяне,
45 І хто бачыць Мяне, бачыць Таго, хто паслаў Мяне.
46 Я, Святло, на свет прыйшоў, каб кожны, хто веруе ў Мяне, не астаўся ў цемры.
47 І калі хто пачуе Мае словы і не зберажэ, Я не суджу яго; бо Я не прыйшоў судзіць свет, а ўратаваць свет.
48 Хто цураецца Мяне і не прыймае Маіх слоў, той мае суддзю сабе: слова, якое Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў астатні дзень.
49 Бо Я не ад Сябе казаў, але Бацька, што паслаў Мяне, Сам Мне запаведзь даў, што Мне сказаць і што гаварыць.
50 І ведаю, што Яго запаведзь — вечнае жыццё. Дык, што Я кажу, — як казаў Мне Бацька, так кажу».