1 «Крычы моцна, не пераставай! Як трубу, падымі голас свой і абвясці народу майму злачынствы іх і дому Якуба — грахі іх.
2 Мяне шукаюць з дня на дзень і хочуць ведаць дарогі Мае, быццам народ, які справядлівасць чыніць і не пакідае закону Бога свайго. Просяць Мяне аб справядлівым судзе, хочуць наблізіцца да Бога.
3 “Чаго посцілі мы, а Ты не бачыў? Упакорвалі душу нашу, а Ты не ведаеш?” Вось жа, у дзень посту вашага вы робіце [свае] справы, і прыціскаеце ўсіх працаўнікоў вашых.
4 Вось, вы посціце для звадак і спрэчак ды чыніце бязбожную бойку. Не посціце, як сёння, каб чуўся на вышыні голас ваш.
5 Ці ж гэта такі пост, які Я выбраў, дзень, калі чалавек прыгнятае душу сваю? Ці хіліць галаву сваю, як трысціна, або ў мех адзяваецца і попелам пасыпаецца? Ці ж гэта назавеш ты постам і днём мілым Госпаду?
6 Ці ж не гэта сапраўдны пост, што Я выбраў, каб зняць путы правіннасці, развязаць вяроўкі ярма, адпусціць на свабоду тых, якія прыгнечаны, і зламаць усякае ярмо?
7 Ці ж не тое, каб падзяліцца хлебам тваім з галодным ды ўбогіх і бяздомных прыняць у дом свой? Калі пабачыш голага — адзень яго, а родным сваім не пагарджай.
8 Тады зазіхаціць святло тваё, быццам зара, і аздараўленне тваё хутчэй пачнецца, а справядлівасць твая пойдзе перад абліччам тваім, а слава Госпада наблізіцца да цябе.
9 Тады будзеш прасіць — і Госпад выслухае, будзеш прызываць — і скажа: “Вось, Я тут!” Калі прымеш спаміж сябе ярмо і перастанеш пагражаць пальцам і гаварыць пераваротна,
10 калі адкрыеш душу сваю перад галодным, а душу засмучаную ўмацуеш, тады зазіхаціць святло тваё ў цемры і цемра твая стане поўднем.
11 І будзе весці цябе Госпад заўсёды, і насыціць душу тваю ў месцах засушлівых, і косці твае ўмацуе; і будзеш ты, як сад паліваны і як крыніца, воды якой не высыхаюць.
12 Ды адбудуе народ твой старажытныя руіны, адновіш ты падмуркі многіх пакаленняў: і назавуць цябе аднавіцелем руінаў, выправіцелем дарог, каб можна было жыць.
13 Калі адвядзеш нагу сваю ў шабат, каб не рабіць працы ў дзень Мой святы, і назавеш шабат асалодаю і слаўным святым днём для Госпада, і калі ўшануеш яго, адклаўшы падарожжы свае, справы свае і размовы свае,
14 тады будзеш захапляцца Госпадам, і зраблю так, што ты ўздымешся на вышыні зямныя, і карміць буду цябе спадчынай Якуба, бацькі твайго», — вусны Госпада сказалі гэта.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 58 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.