1 А Сараі, жонка Абрама, не нарадзіла яму дзяцей, але мела яна нявольніцу егіпцянку на імя Агар.
2 І сказала яна мужу свайму: «Вось, зачыніў Госпад мяне, каб я не нараджала; дык увайдзі да паслугачкі маёй, можа, з яе атрымаю сыноў». І той суцешыўся яе просьбай.
3 І ўзяла яна сваю паслугачку Агар, егіпцянку, і дала яе за жонку мужу свайму Абраму, калі ўжо мінула дзесяць гадоў, як Абрам пасяліўся ў зямлі Ханаан.
4 І ўвайшоў ён да яе. І яна, бачачы, што пачала, стала пагарджаць гаспадыняй сваёй.
5 Тады сказала Сараі Абраму: «Крыўдзіш ты мяне; я табе дала паслугачку сваю на ўлонне тваё, і яна, чуючыся, што пачала, пагарджае мною. Хай Госпад будзе суддзёю між мною і табой».
6 Прамовіў ёй Абрам у адказ: «Вось, паслугачка твая ў руках тваіх, зрабі з ёй, як табе падабаецца». Сараі тады стала прыгнятаць яе, і яна ўцякла ад яе.
7 Калі Анёл Госпадаў знайшоў яе паблізу крыніцы водаў у пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Сур,
8 сказаў ёй: «Агар, паслугачка Сараі, адкуль ты ідзеш і куды?» Яна адказала: «Я ўцякаю ад гаспадыні сваёй Сараі».
9 Сказаў ёй Анёл Госпадаў: «Вярніся да гаспадыні сваёй і пакорна падпарадкуйся ёй».
10 І Анёл Госпадаў паведаміў ёй: «Багата размножу нашчадкаў тваіх, і нельга будзе злічыць іх дзеля мноства».
11 І далей сказаў ёй Анёл Госпадаў: «Вось, ты пачала і народзіш сына, і назавеш яго імем Ізмаэль, таму што Госпад пачуе пра гора тваё.
12 Ён будзе чалавекам, падобным да дзікага асла, будзе ён ваяваць супраць усіх і ўсе супраць яго: і будзе ён ставіць палаткі ва ўсіх акругах братоў сваіх».
13 І назвала імя Госпада, Які прамаўляў да яе: «Ты Бог, Які бачыш мяне». І сказала яна: «Напэўна, бачыла я з плячэй Таго, Хто бачыць мяне».
14 Дзеля таго студню гэтую назвалі Бээр-Лахай-Ройa. Яна паміж Кадэсам і Барэдам.
15 І нарадзіла Агар Абраму сына. І Абрам назваў народжанага Агар сына свайго імем Ізмаэль.
16 Абрам меў восемдзесят шэсць гадоў, калі Агар нарадзіла яму Ізмаэля.

Примечания к тексту

14 a: «Жывога, Які бачыць мяне».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 16 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.