Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Апакаліпсіс, або Адкравенне | 8 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 І калі Ён зняў сёмую пяча́ць, маўча́нне наста́ла на не́бе прыблíзна на паўгадзíны.
2 І ўба́чыў я сем А́нгелаў, якія стая́лі перад Богам; і да́дзены ім былí сем труб.
3 І прыйшо́ў іншы А́нгел і стаў каля ахвя́рніка, трыма́ючы залату́ю кадзíльніцу; і да́дзена было́ яму многа фімія́му, каб ён ускла́ў яго з малíтвамі ўсіх святы́х на залаты́ ахвя́рнік, што перад прасто́лам.
4 І ўзнёсся дым фімія́му з малíтвамі святы́х ад рукí А́нгела перад Богам.
5 І ўзяў А́нгел кадзíльніцу, і напо́ўніў яе агнём з ахвя́рніка, і кíнуў на зямлю́: і ўзнíклі гу́кі, і грамы́, і мала́нкі, і землетрасе́нні.
6 І сем А́нгелаў, што ме́лі сем труб, прыгатава́ліся трубíць.
7 І пе́ршы А́нгел затрубíў, і ўзнік град і агонь, змяша́ныя з крывёю, і былí кíнуты на зямлю́; і трэць дрэў згарэ́ла, і ўся трава́ зялёная згарэ́ла.
8 І другí А́нгел затрубíў, і нíбы гара́ вялікая, агнём пала́ючы, абры́нулася ў мо́ра; і трэць мо́ра зрабíлася крывёю,
9 і вы́мерла трэць стварэ́нняў, што жыву́ць у мо́ры, і трэць караблёў загíнула.
10 І трэ́ці А́нгел затрубíў, і ўпа́ла з не́ба зо́рка вялíкая, пала́ючы, як фа́кел, і ўпа́ла на трэць рэк і на крынíцы вод.
11 Імя́ гэтай зо́ркі — палы́н; і трэць вод зрабíлася як палы́н, і многія лю́дзі паме́рлі ад вод, бо яны ста́лі горкімі.
12 І чацвёрты А́нгел затрубíў, і была́ пашко́джана трэць со́нца, і трэць ме́сяца, і трэць зо́рак, так што ста́ла цьмя́наю трэць іх, і дзень стра́ціў святло́ на трэць, такса́ма і ноч.
13 І ўба́чыў я, і пачу́ў аднаго А́нгела, які ляце́ў пасяро́д не́ба і прамаўля́ў гу́чным го́ласам: го́ра, го́ра, го́ра жыхара́м зямлí ад аста́тніх тру́бных галасо́ў трох А́нгелаў, якія бу́дуць трубíць!

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 8 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.