Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Апакаліпсіс, або Адкравенне | 5 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 І ўба́чыў я ў пра́вай руцэ́ Таго, Хто сядзíць на прасто́ле, кнігу, напíсаную ўсярэ́дзіне і зво́нку, запяча́таную сямю́ пяча́цямі.
2 І ўба́чыў я А́нгела мо́цнага, Які ўскліка́ў гу́чным го́ласам: хто́ дасто́йны разгарну́ць гэтую кнігу і зняць пяча́ці яе?
3 І ніхто — ні на не́бе, ні на зямлí, ні пад зямлёю — не мог ані разгарну́ць кнігу, ані зазірну́ць у яе.
4 І я многа пла́каў, таму што не знайшло́ся нікога дасто́йнага ані разгарну́ць і чыта́ць кнігу, ані зазірну́ць у яе.
5 І адзін са ста́рцаў ка́жа мне: не плач — вось, леў з кале́на Іу́давага, ко́рань Давíдаў, перамо́г, каб разгарну́ць кнігу і зняць сем пяча́цяў яе.
6 І я ўба́чыў: вось, паміж прасто́лам і чатырма́ жывёламі і паміж ста́рцамі стаíць А́гнец, нíбы зако́латы, Які ма́е сем раго́ў і сем вачэ́й, — гэта сем ду́хаў Божых, пасла́ных на ўсю зямлю́.
7 І Ён падышо́ў і ўзяў кнігу з пра́вай рукí Таго, Хто сядзе́ў на прасто́ле.
8 І калі Ён узяў кнігу, тады чаты́ры жывёлы і два́ццаць чаты́ры ста́рцы ўпа́лі перад А́гнцам, і кожны з іх меў гу́слі і залаты́я ча́шы, поўныя фімія́му, — гэта малíтвы святы́х;
9 і спява́юць новую песню, ка́жучы: Ты дасто́йны ўзяць кнігу і зняць пяча́ці яе; бо Ты быў зако́латы, і Крывёю Сваёю Ты вы́купіў нас для Бога з кожнага кале́на, і ро́ду, і наро́да, і пле́мені,
10 і зрабіў нас цара́мі і свяшчэ́ннікамі Богу нашаму; і мы будзем ца́рстваваць на зямлі.
11 І ба́чыў я, і чуў голас мно́ства А́нгелаў вакол прасто́ла, і жывёл, і ста́рцаў, і была́ колькасць іх — вялікае мно́ства і ты́сячы ты́сяч;
12 яны гавары́лі гу́чным го́ласам: А́гнец зако́латы дасто́йны прыня́ць сíлу, і бага́цце, і му́драсць, і моц, і паша́ну, і сла́ву, і благаславе́нне.
13 І кожнае стварэ́нне, якое ёсць на не́бе, і на зямлі, і пад зямлёю, і на мо́ры, і ўсё, што ў іх, чуў я, каза́ла: Таму, Хто сядзíць на прасто́ле, і А́гнцу — благаславе́нне, і паша́на, і сла́ва, і сіла на ве́кі вяко́ў.
14 І чаты́ры жывёлы каза́лі: амíнь. І два́ццаць чаты́ры ста́рцы ўпа́лі і пакланíліся Таму, Хто жыве́ ў ве́кі вяко́ў.

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 5 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.