Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Апакаліпсіс, або Адкравенне | 12 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 І знаме́нне вялікае з’явíлася на не́бе: жанчы́на, апра́нутая ў со́нца; і пад нага́мі ў яе — ме́сяц, і на галаве́ ў яе — вяне́ц з двана́ццаці зо́рак.
2 І яна ма́е ва ўло́нні і крычы́ць ад бо́лю і паку́т ро́давых.
3 І з’явíлася друго́е знаме́нне на не́бе: вось, драко́н вялікі агнíста-чырво́ны з сямю́ гало́вамі і дзесяццю́ рага́мі, і на гало́вах яго сем дыядэ́м.
4 І хвост яго змята́е трэць зо́рак з не́ба, і ён кíнуў іх на зямлю́. І драко́н стаў перад жанчы́наю, якая ме́лася нарадзíць, каб, калі яна наро́дзіць, зжэ́рці дзіця́ яе.
5 І нарадзíла яна сы́на, дзіця́ мужчы́нскага по́лу, якому нале́жыць па́свіць усе наро́ды жазло́м жале́зным; і ўзне́сена было́ дзіця́ яе да Бога і прасто́ла Яго.
6 А жанчы́на ўцякла́ ў пусты́ню, дзе было́ месца, падрыхтава́нае Богам, каб там кармíлі яе ты́сячу дзве́сце шэсцьдзяся́т дзён.
7 І адбыла́ся вайна́ на не́бе: Міхаíл і А́нгелы яго ваява́лі су́праць драко́на, а драко́н і а́нгелы яго ваява́лі су́праць іх,
8 але не адо́лелі, і не знайшло́ся ўжо ім ме́сца на не́бе.
9 І зры́нуты быў драко́н вялікі, змей старажы́тны, называ́ны дыя́валам і сатано́ю, які ўво́дзіць у зман увесь свет, — быў зры́нуты на зямлю́, і а́нгелы яго былí зры́нуты з ім.
10 І пачу́ў я го́лас гу́чны на не́бе, які гавары́ў: цяпер наста́ла спасе́нне, і сíла, і ца́рства Бога нашага і ўла́да Хрыста Яго, бо зры́нуты абвінава́ўца брато́ў нашых, які абвінава́чваў іх перад Богам нашым дзень і ноч.
11 І яны перамаглí яго крывёю А́гнца і сло́вам све́дчання свайго і не любíлі жыцця́ свайго насто́лькі, каб бая́цца сме́рці.
12 Таму весялíцеся, нябёсы і насе́льнікі іх! Го́ра жыхара́м зямлí і мо́ра, бо сышо́ў да вас ды́явал у вялікай лю́тасці, ве́даючы, што нямно́га ў яго ча́су.
13 І калі драко́н уба́чыў, што зры́нуты на зямлю́, то пача́ў перасле́даваць тую жанчы́ну, якая нарадзíла дзіця́ мужчы́нскага по́лу.
14 І да́дзены былí жанчы́не два крылы́ арла́ вялікага, каб ляце́ла яна ў пусты́ню, у ме́сца сваё, і там кармíлася час, часы́ і пало́ву ча́су, далёка ад аблíчча зме́я.
15 І пусцíў змей з па́шчы сваёй усле́д жанчы́не ваду́ як раку́, каб зне́сла яе рако́ю.
16 Але зямля́ дапамагла́ жанчы́не, і адкры́ла зямля́ ву́сны свае́, і паглыну́ла раку́, якую пусціў драко́н з па́шчы сваёй.
17 І разгне́ваўся драко́н на жанчы́ну і пайшо́ў, каб ве́сці вайну су́праць аста́тніх з се́мені яе — тых, што захо́ўваюць за́паведзі Божыя і ма́юць све́дчанне Іісуса Хрыста.

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 12 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.