Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1-е Пасланне да Карынфян | 8 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Пра ідалаахвя́рнае ж нам вядома, бо ўсе мы маем веды. Але веды надзіма́юць, а любоў настаўля́е.
2 Хто думае, быццам ведае нешта, той яшчэ нічога не ведае так, як нале́жыць ведаць;
3 але хто лю́біць Бога, таму да́дзены веды ад Яго.
4 Дык вось, наконт спажыва́ння ідалаахвя́рнага мы ведаем, што ідал у свеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Адзінага.
5 Калі ж і ёсць так зва́ныя багí ці то на небе, ці на зямлі — бо шмат такіх багоў і шмат валадароў, —
6 але ў нас адзін Бог Айцец, ад Якога — ўсё, і мы — для Яго, і адзін Гасподзь Іісус Хрыстос, праз Якога — ўсё, і мы — праз Яго.
7 Але не ва ўсіх такія веды: некаторыя і дагэтуль з сумле́ннем, якое прызнае́ ідалаў, ядуць нешта як ідалаахвярнае, і сумле́нне іх, будучы сла́бым, апаганьваецца.
8 Ежа не набліжа́е нас да Бога, бо і калі ядзім, то нічога не набыва́ем, і калі не ядзім, то нічога не стра́чваем.
9 Але сцеражы́цеся, каб гэтая свабода ваша не стала спатыкне́ннем для сла́бых.
10 Бо калі нехта ўбачыць, што ты, маючы веды, сядзіш за сталом у ка́пішчы, то сумле́нне яго, як слабага, ці не схíліцца да таго, каб есці ідалаахвярнае?
11 І загіне з-за тваіх ведаў сла́бы брат, за якога памёр Хрыстос.
12 А саграша́ючы так су́праць братоў і ра́нячы сла́бае сумленне іх, вы саграшаеце су́праць Хрыста.
13 I таму, калі ежа спакуша́е брата майго, дык не буду есці мяса даве́ку, каб не спакусíць брата майго.

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 8 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.