Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
2 Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.
3 Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,
4 якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой — слова зьедлівае,
5 каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.
6 Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?
7 Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.
8 Але Бог паб]е іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.
9 Языком сваім яны заб'юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх.
10 І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.
11 А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!

Псалтыр, псалом 63

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.