Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.
2 Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.
3 Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.
4 Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, — раніцай стану прад Табою і буду чакаць.
5 Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;
6 бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
7 Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.
8 А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
9 Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
10 Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе — згубнасьць, горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім.
11 Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе.
12 А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.
13 Дабраслаўляеш Ты, Госпадзе, праведніка; упадабаньнем, нібы шчытом, ахінаеш яго.

Псалтыр, псалом 5

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.